Іскандэр Мірза

Іскандэр Мірза (урду: اسکندرمیرز; 13 лістапада 1899, Бамбей — 13 лістапада 1969, Лондан) — дзяржаўны дзеяч Пакістана.

Іскандэр Мірза
урду: اسکندرمیرز
Iskander Mirza.jpg
Governor-General of Pakistan[d]
7 жніўня 1955 — 23 сакавіка 1956
Папярэднік Malik Ghulam Muhammad[d]
Defence Secretary of Pakistan[d]
23 кастрычніка 1947 — 6 мая 1954
Папярэднік Pakistan Movement[d]
Пераемнік Akhter Husain[d]
1-ы прэзідэнт Пакістана[d]
23 сакавіка 1956 — 27 кастрычніка 1958
Пераемнік Мухамед Аюб Хан
4-ы Governor-General of Pakistan[d]
6 кастрычніка 1955 — 23 сакавіка 1956
Папярэднік Malik Ghulam Muhammad[d]
Нараджэнне 13 лістапада 1899(1899-11-13)[1]
Смерць 13 лістапада 1969(1969-11-13)[1] (70 гадоў)
Месца пахавання
Веравызнанне суніты
Партыя
Адукацыя
Дзейнасць палітык
Званне генерал
Узнагароды
Queen Elizabeth II Coronation Medal Officer of the Order of the British Empire Companion of the Order of the Indian Empire Collar of the Spanish Order of the Civil Merit King George VI Coronation Medal
Commons-logo.svg Іскандэр Мірза на Вікісховішчы

БіяграфіяПравіць

Выхадзец з мусульманскай арыстакратыі Бенгаліі. Скончыў каледж у Бамбеі, затым Каралеўскі ваенны каледж у Сандхерсце (Вялікабрытанія). Да 1926 года знаходзіўся ў англа-індыйскай арміі, затым — на ваенна-адміністрацыйнай службе. У 1947 годзе ў званні генерал-маёра стаў першым сакратаром па справах абароны ўрада Пакістана. У 1954-55 гадах займаў пасады губернатара Усходняга Пакістана, затым міністра ўнутраных спраў і пагранічных раёнаў Пакістана. У 1955 годзе прызначаны генерал-губернатарам Пакістана. З абвяшчэннем у сакавіку 1956 года Пакістана рэспублікай Мірза стаў прэзідэнтам. Быў звязаны з правымі пакістанскімі партыямі — Мусульманскай лігай і Рэспубліканскай партыяй. Мірза — адзін з ініцыятараў ўступлення Пакістана ў СЕАТА (у 1954) і Багдадскі пакт. Разам з Аюб Ханам узначальваў дзяржаўны пераварот у пачатку кастрычніка 1958 года. Аднак у канцы кастрычніка 1958 года вымушаны быў саступіць пасаду прэзідэнта Аюб Хану і эміграваў у Вялікабрытанію.

Зноскі

  1. 1,0 1,1 Iskander Mirza // Munzinger Personen Праверана 9 кастрычніка 2017.