Адкрыць галоўнае меню

Ісламская міжнародная міратворчая брыгада

Ісламская міжнародная міратворчая брыгада — ісламісцкая міжнародная тэрарыстычная арганізацыя, створаная ў 1998 г. на тэрыторыі Чачні Шамілём Басаевым як узброенае фармаванне пад эгідай Кангрэса народаў Ічкерыі і Дагестана (КНІД).

Ісламская міжнародная міратворчая брыгада
Flag of the Majlis of Muslims of Ichkeria and Dagestan.png
Сцяг
Гады існавання 19982006
Краіна Flag of Chechen Republic of Ichkeria.svg Чачэнская Рэспубліка Ічкерыя
Колькасць 1.000 — 3.000
Удзел у Вайна ў Дагестане
Другая чачэнская вайна
Камандзіры
Вядомыя камандзіры Хатаб
Шаміль Басаеў

Мэтай ІММБ абвяшчалася пабудова ісламскай дзяржавы на Паўночным Каўказе.[1] Узначальвалася спачатку Басаевым (загінуў 10 ліпеня 2006), затым Абу Хафсам аль-Урдані (ліквідаваны 26 лістапада 2006).[1]

ІММБ была цесна звязана з Аль-Каідай,[1] важную ролю ў ёй гулялі арабскія найміты Абу аль-Валід (ліквідаваны ў 2004) і Хатаб (ліквідаваны ў 2002).[1] Члены ІММБ прымалі актыўны ўдзел у нападзе чачэнскіх сепаратыстаў на Дагестан улетку 1999 і ў тэрарыстычным акце на Дуброўцы у кастрычніку 2002.

Дзейнічала на тэрыторыі Расіі, Грузіі і Азербайджана.[1]

Афіцыйна прызнана ЗША тэрарыстычнай арганізацыяй.[2]

Зноскі