Ісламізм
Ісламізм (араб. الإسلام السياسي — палітычны іслам) — рэлігійна-палітычная ідэалогія і практычная дзейнасць, накіраваныя на стварэнне ўмоў, пры якіх любыя супярэчнасці ўнутры грамадства і дзяржавы, дзе ёсць мусульманскае насельніцтва, а таксама міждзяржаўныя адносіны з іх удзелам будуць вырашацца на аснове нормаў шарыяту[1].
Мадыфікацыі ісламізму рознай ступені радыкальнасці з’яўляюцца ідэалогіяй такіх партый, як Браты-мусульмане, Эн-Нахда ў Тунісе, Партыя свабоды і справядлівасці і Аль-Нур у Егіпце, Партыя справядлівасці і развіцця ў Марока, Іслах у Емене, Джамаат-і-Ісламі ў Бангладэш, Джамаат-і-Ісламі ў Пакістане, Саюз будаўнікоў ісламскага Ірана, Хезбала ў Ліване, ХАМАС у Палесціне, Нацыянальны кангрэс Судана, Партыя ісламскага адраджэння Таджыкістана, Ісламская дзяржава Ірака і Леванта ў Іраку і Сірыі і інш.
Прафесар Дамаскскага ўніверсітэта Садык аль-Азм лічыў, што ісламізм «уяўляе сабой ахоўную рэакцыю супраць доўгачасовай эрозіі галоўнай ролі ісламу ў грамадскім, інстытуцыйным, эканамічным, сацыяльным і культурным жыцці мусульманскай супольнасці XX стагоддзя». На яго думку, ісламізм уводзіцца ў практыку праз «адраджэнне паняцці ісламскага джыхаду (свяшчэннай вайны) у яго самых моцных формах»[2].
Аль-Азм пералічваў наступныя неад’емныя ўласцівасці ісламізму: фундаменталізм, інтэгралізм, теакратызм, тэрарызм і тэанамізм.
Даніэль Пайпс — вядомы амерыканскі гісторык, публіцыст, пісьменнік і палітычны каментатар, спецыяліст па ісламу і блізкаўсходнім канфлікту лічыў, што ісламізм з’яўляецца «трэцяй таталітарнай ідэалогіяй» (першыя, па Пайпсу, з’яўляюцца фашызм і камунізм), якая «прапануе недарэчны сярэднявечны падыход да праблем сучаснага жыцця»[3].
Шэраг даследчыкаў мяркуюць, што ісламізм — гэта рэакцыя клерыкальных суполак на навуковае і матэрыяльнае адставанне ісламскага свету ў XX стагоддзі, на мадэрнізацыйныя працэсы сучаснага свету і г. д.[4][5]
Крыніцы
правіць- ↑ Игнатенко А. А. От Филиппин до Косово // Независимая газета, 12.10.2000
- ↑ Садик Дж. аль-Азм Что такое Исламизм?
- ↑ Даниэль Пайпс Без друзей на Ближнем Востоке // National Review Online, 8 ноября 2011г
- ↑ Сюкияйнен Л. Р. Ислам и перспективы развития мусульманского мира Архівавана 6 студзеня 2008. // Полит.ру, 19.09.2006
- ↑ Исламизм как реакция на модернизационные процессы(недаступная спасылка). Голос России. Архівавана з першакрыніцы 22 верасня 2013. Праверана 2013-9-21.