Ісландская мова (íslenska) — Германская мова, адна з заходне-скандынаўскіх моў.

Ісландская мова
Саманазва íslenska
Краіны Сцяг Ісландыі Ісландыя, Сцяг Даніі Данія,
Сцяг ЗША ЗША, Сцяг Канады Канада
Афіцыйны статус Сцяг Ісландыі Ісландыя
Арганізацыя, якая рэгулюе Ісландскі моўны інстытут
Агульная колькасць носьбітаў
  • 321 040 чал. (2015)[1]
Класіфікацыя
Катэгорыя Мовы Еўразіі

Індаеўрапейская сям'я

Германская галіна
Скандынаўская група
Астраўная падгрупа
Пісьменнасць лацінка (ісландскі алфавіт)
Моўныя коды
ДАСТ 7.75–97 исл 225
ISO 639-1 is
ISO 639-2 isl/ice
ISO 639-3 isl
WALS ice
Ethnologue isl
Linguasphere 52-AAA-aa
ABS ASCL 1502
IETF is
Glottolog icel1247
Вікіпедыя на гэтай мове
Фрагмент тэксту на ісландскай мове

Пашырэнне

правіць

Пашырана ў Ісландыі (афіцыйная мова), а таксама ў Канадзе і ЗША. Колькасць носьбітаў - прыкладна 300 000 чалавек.

Пісьменнасць

правіць

Ісландская мова пісьменная з канца ХІІ ст. на лацінскай аснове. Найбольш старажытныя помнікі датуюцца 2-й пал. ХІІ ст., першыя друкаваныя кнігі з'явіліся ў ХVI ст.

Ісландскі алфавіт складаецца з 32 літар:

Вялікія літары
A Á B D Ð E É F G H I Í J K L M N O Ó P R S T U Ú V X Y Ý Þ Æ Ö
Малыя літары
a á b d ð e é f g h i í j k l m n o ó p r s t u ú v x y ý þ æ ö

Дыялекты

правіць

Дыялектных адрозненняў амаль няма.

Гісторыя

правіць

У ХІІ-ХІІІ ст. фаналагічная сістэма амаль не адрознівалася ад фаналагічнай сістэмы нарвежскай мовы. З таго часу ў ісландскай мове адбыліся значныя фанетычныя змены (страта насавых галосных, дыфтангізацыя доўгіх галосных, прысутнасць толькі глухіх выбухных і інш.) У 1584 годзе Гудбрандур Торлаксан ажыццявіў першае поўнае выданне на ісландскай мове.

Зноскі

Спасылкі

правіць