Ісландскі пашпарт
Ісландскі пашпарт выкарыстоўваецца грамадзянамі Рэспублікі Ісландыя для міжнародных падарожжаў.
Апісанне Ісландскага пашпарта правіць
Ісландскі пашпарт сіняга колеру, у верхняй частцы пашпарта ў тры радкі надпіс *ÍSLAND — ICELAND — ISLANDE*, у сярэдняй частцы выява герба Ісландыі. Пад гербам у тры радкі надпіс *VEGABRÉF — PASSPORT — PASSEPORT*, далей знак біяметрычных пашпартоў.
Старонка Інфармацыі ў пашпарце правіць
Ісландскі пашпарт змяшчае наступныя даныя:
- Фатаграфія ўласніка пашпарта
- Тып (пашпарта)
- Код краіны (ISL)
- Нумар пашпарта
- Прозвішча
- Імя
- Грамадзянства
- Рост
- Дата нараджэння
- Персанальны нумар
- Пол
- Месца нараджэння
- Дата выдачы
- Дата заканчэння тэрміна дзеяння
- Стужка машыначытэльнай зоны.
Вандроўкі без візы правіць
Ісландыя мае дамовы (бязвізавага ўезду) са 165-ццю краінамі, што значыць, што грамадзяне Ісландыі могуць наведваць 165 краін для кораткачасовых візітаў, як турысты (без візы). Ісландыя стаіць на 9-м месцы ў індэксе міжнароднай свабоды вандровак (англ.: Henley Visa Restrictions Index) за 2014 год[1].