Ібрагім Ісмаіл Чундрыгар

(Пасля перасылкі з Ісмаіл Ібрагім Чундрыгар)

Ібрахім Ісмаіл Чундрыгар (урду: ابراہیم اسماعیل چندریگر) — пакістанскі дзяржаўны дзеяч. Шосты прэм’ер-міністр Пакістана.

Ібрахім Ісмаіл Чундрыгар
(урду: ابراہیم اسماعیل چندریگر)
Сцяг6-ы Прэм’ер-міністр Пакістана
18 кастрычніка 1957 — 16 снежня 1957
Папярэднік Хусейн Шахід Сухравардзі
Пераемнік Фераз Хан Нун
Нараджэнне 15 верасня 1897(1897-09-15)
Смерць 26 верасня 1960(1960-09-26) (63 гады)
Месца пахавання
Веравызнанне Іслам
Партыя
Адукацыя
Дзейнасць палітык, дыпламат, адвакат, філосаф
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія правіць

Нарадзіўся ў 1897 годзе ў Ахмадабадзе. У 1920 годзе скончыў Бамбейскі ўніверсітэт. На выбарах 1937 года ён быў выбраны членам Заканадаўчага савета Бамбея. Годам пазней ён стаў намеснікам лідара Мусульманскай лігі ў Заканадаўчым сходзе. Чундрыгар быў лідарам Мусульманскай лігі Бамбея з 1940 па 1945 год[1].

Калі Пакістан атрымаў незалежнасць, Чундрыгар быў прызначаны міністрам гандлю краіны. Затым ён быў прызначаны паслом Пакістана ў Афганістане. Пазней ён служыў губернатарам Паўночна-Заходняй памежнай правінцыі з лістапада 1951 года па май 1953[1].

Пасля таго як Сухравардзі сышоў у адстаўку, Іскандэр Мірза прызначыў Чундрыгара, лідара Мусульманскай лігі, прэм’ер-міністрам краіны. Яго знаходжанне на пасадзе прэм’ер-міністра доўжылася менш за два месяцы. Чундрыгар быў вымушаны сысці ў адстаўку 11 снежня 1957 года[1].

Ібрахім Ісмаіл Чундрыгар быў у большай ступені юрыстам, чым палітыкам. Ён набыў вялікую папулярнасць у народзе, як спецыяліст па канстытуцыйным праве[1].

Памёр 26 верасня 1960 года[1].

Зноскі

  1. а б в г д Ibrahim Ismail Chundrigar (англ.)(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 8 лютага 2013. Праверана 12 лютага 2012.