Ісоль, сапр. Марысоль Місента (ісп.: Isol, Marisol Misenta; 1972, Буэнас-Айрэс) — аргенцінская мастачка і пісьменніца, аўтар і ілюстратар дзіцячай кнігі.

Ісоль
Фатаграфія
Дата нараджэння 6 сакавіка 1972(1972-03-06)[1][2][…] (52 гады)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Род дзейнасці пісьменніца, спявачка, ілюстратарка, дзіцячая пісьменніца, мастачка, мастак коміксаў
Узнагароды
Сайт isol-isol.com.ar (ісп.)
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Сваю першую кнігу «Сабачае жыццё» Марысоль Місента апублікавала пад псеўданімам Ісоль у 1997 годзе. У 2000—05 штотыдзень у нядзельным дадатку да газеты «Clarín» друкаваліся гісторыі ў малюнках, у якіх Ісоль пераказвала вядомыя казкі і дзіцячыя кніжкі. Мастачка таксама супрацоўнічала з іншымі газетамі і часопісамі. Шчыры, іранічны стыль Ісоль хутка прынёс ёй вядомасць у Аргенціне і за мяжой, яе кнігі выходзяць у Мексіцы, Іспаніі, ЗША, Францыі, Паўднёвай Карэі, Швейцарыі. У наступныя гады мастачка прысвяціла сябе дзіцячым кнігам у малюнках, час ад часу публікуе таксама графічныя працы і коміксы.[5]

У 2013 годзе Ісоль атрымала прэмію імя Астрыд Ліндгрэн.

Зноскі

  1. Isol // Lambiek ComiclopediaLambiek, 1999. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. http://web.archive.org/web/20170323074355/http://jeugdliteratuur.org/auteurs/isol
  3. Deutsche Nationalbibliothek Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 22 снежня 2014.
  4. LIBRIS — 2018. Праверана 24 жніўня 2018.
  5. prajdzisvet.org

Спасылкі правіць