Іспанская рэвалюцыя 1936 года

Іспанская сацыяльная рэвалюцыя 1936 года (ісп.: Revolución social española de 1936) — тэрмін, які выкарыстоўваецца для апісання падзей у першыя месяцы грамадзянскай вайны ў Іспаніі на тэрыторыі, падкантрольнай рэспубліканцам.

Рэвалюцыя прывяла да шырокага ўкаранення анархісцкіх і агульнасацыялістычных арганізацыйных прынцыпаў у розных частках краіны: перш за ўсё ў Каталоніі, Арагоне, Андалусіі. Значная частка рэспубліканскай эканомікі апынулася пад рабочым кантролем. У раёнах, якія кантраляваліся анарха-сіндыкалістамі, такіх, як Каталонія, гэты паказчык перавышаў 75%; у той жа час там, дзе карысталася уплывам Кампартыя Іспаніі, дадзены працэнт быў ніжэй, паколькі ўрад СССР і кіраўніцтва Камінтэрна актыўна перашкаджалі працэсу развіцця калектывізацыі (і іншых сацыялістычных і камуністычных пераўтварэнняў), лічачы, што Іспанія не гатова да падобных пераменаў. Заводы і фабрыкі знаходзіліся пад кіраваннем рабочых камітэтаў, а ў сельскай мясцовасці ствараліся калектыўныя (калектывізаваныя) сельскагаспадарчыя лібертарныя камуны. Калектывізаваліся ў тым ліку гатэлі, цырульні і рэстараны, і кіраваліся самімі працаўнікамі дадзеных устаноў. Паводле ацэнак даследчыка Сэма Долгоффа прама ці ўскосна ў рэвалюцыйных пераўтварэннях ўдзельнічала да 8 мільёнаў чалавек.

Калектывізацыя праводзілася ў першую чаргу радавымі членамі Нацыянальнай канфедэрацыі працы і Федэрацыі анархістаў Іберыі. Акрамя таго ў працэсе калектывізацыі прымалі ўдзел і члены сацыялістычнага Усеагульнага саюза працоўных (УСП), хоць і далёка не ўсе.

КрыніцыПравіць

  • Dolgoff, S. (1974). The Anarchist Collectives: Workers' Self-Management in the Spanish Revolution. ISBN 978-0914156031.