Іспанская сінагога (Прага)
Іспанская сінагога (чэшск.: Španělská synagoga) — сінагога ў Празе, размешчаная ў квартале Ёзефаў. З'яўляецца самай маладой з усіх сінагог Прагі і лічыцца адной з найпрыгажэйшых у Еўропе.
Сінагога | |
Іспанская сінагога | |
---|---|
чэшск.: Španělská synagoga | |
![]() | |
50°05′25″ пн. ш. 14°25′15″ у. д.HGЯO | |
Краіна |
![]() |
Горад | Прага |
Канфесія | Іўдаізм |
Тып будынка | сінагога |
Архітэктурны стыль | псеўдамаўрытанскі стыль |
Архітэктар | Vojtěch Ignác Ullmann[d] і Josef Niklas[d] |
Будаўніцтва | 1867—1868 гады |
Сайт | jewishmuseum.cz/en/explo… |
![]() |
ГісторыяПравіць
Раней на гэтым месцы размяшчалася найстарэйшая пражская сінагога Старая школа , пабудаваная у XI стагоддзі. Яна служыла прытулкам для яўрэяў-сефардаў, выгнаным Ізабелай Кастыльскай з Іспаніі ў XV стагоддзі. Колькасць яе вернікаў расла; узнікла неабходнасць пабудаваць больш умяшчальны, добра абсталяваны будынак.
Новая Іспанская сінагога была пабудавана ў 1867—1868 гадах пад кіраўніцтвам архітэктара Войцеха Ігнаца Ульмана . Будаўніцтвам новай сінагогі кіраваў Ян Бельскі ; над раскошным унутраным убраннем працавалі Антанін Баўм і Бедржых Мюнцберг. Тэхнічнае абсталяванне сінагогі было перадавым для свайго часу. У будынак правялі цэнтральнае ацяпленне. Асблівая ўвага надавалася акустыцы храма. Гучанне музыкі ў сінагозе і сёння многія лічаць «чароўным»; вернікі добра чуюць кожнае слова рабіна.
За гады існавання Іспанскую сінагогу не раз рэканструявалі — будынак падвяргаўся разбурэнням, неаднаразова гарэў. У 1936 годзе да храма па праекце Карала Пецанека было прыбудавана дадатковае памяшканне — Зімовая сінагога. У гады Другой сусветнай вайны нацысты зачынілі храм, ператварыўшы яго ў гаспадарчы склад.
За гады вайны будыннак быў значна пашкоджаны. Сінагогу збіраліся знесці, але за яе ўступіўся Інстытут аховы помнікаў; будынак перадалі Яўрэйскай абшчыне Прагі. У 1950-я гады была выканана рэстаўрацыя інтэр'ера. У 1995—1998 гг. правялі тэхнічную рэканструкцыю будынка і аднаўленне фасада.
У канцы XX стагоддзя будынак Іспанскай сінагогі быў адрэстаўраваны. Сёння сінагога служыць рэлігійным і культурным мэтам яўрэйскай абшчыны. Тут праходзяць набажэнствы, гучаць камерныя канцэрты; па папярэднім запісе праводзяцца сапраўдныя іўдзейскія вяселлі. На другім паверсе размешчана экспазіцыя пражскага Яўрэйскага музея.
АрхітэктураПравіць
Іспанская сінагога выканана ў псеўдамаўрытанскім стылі і ўяўляе сабой будынак квадратнай формы з купалам, размешчаным прама над цэнтральным памяшканнем. Фасад храма быў прарэзаны двума радамі арачных маўрытанскіх вокнаў у форме падковы; франтон і карнізы ўпрыгожылі ўзорыстымі зубцамі. Архітэктурная кампазіцыя сінагогі нетыповая для кананічнай іўдзейскай культуры.
Інтэр'ер уражвае фантастычнай раскошай і тонкай дэталізацыяй. Усе ўнутраныя сцены, скляпені, люнеты і аркі пакрыты арнаментам з выкарыстаннем маўрытанскіх і яўрэйскіх матываў, геаметрычных і кветкавых узораў. У роспісы пераважаюць чырвоныя і зялёныя тоны, яркая пазалота. Усходнюю сцяну ўпрыгожвае вітраж у форме Зоркі Давіда; пад ім размешчаны «Каўчэг Торы». Малельныя лавы размешчаны ў цэнтры радамі, па ўзоры хрысціянскага храма. Жаночая галерэя, пабудаваная пры рэканструкцыі 1928 года, знаходзіцца наверсе. Гэту частку храма, адкрытую ў бок цэнтральнага нефа, падтрымліваюць чыгунныя калоны.
СпасылкіПравіць
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Іспанская сінагога (Прага)
- Испанская синагога