Іспанская грып, або «іспанка» (фр.: grippe espagnole, або ісп.: gripe española) быў, хутчэй за ўсё, самай масавай пандэміяй грыпу за ўсю гісторыю чалавецтва. У 1918-1919 гадах (18 месяцаў) ва ўсім свеце ад іспанкі памерла прыблізна 50-100 млн чалавек або 2,7-5,3% насельніцтва Зямлі. Было заражана каля 550 млн чалавек, або 29,5% насельніцтва планеты [1]. Эпідэмія пачалася ў апошнія месяцы Першай сусветнай вайны і хутка пераўзышла гэта найбуйнейшае кровапраліцце па колькасці ахвяр.

У Сіэтле ў трамвай у час «іспанкі» пасажыраў пускалі толькі ў спецыяльных масках

Пандэмія грыпу 2009 года была выкліканая вірусам таго ж (A/H1N1) сератыпа.

Карціна хваробы правіць

У маі 1918 года ў Іспаніі было заражана 8.000.000 людзей або 39% яе насельніцтва («іспанкай» перахварэў і кароль Альфонса XIII). Шматлікія ахвяры грыпу былі маладымі і здаровымі людзьмі ўзроставай групы ад 20 да 40 гадоў (звычайна ў групе высокай рызыкі толькі дзеці, людзі сталага ўзросту, цяжарныя жанчыны і людзі з некаторымі захворваннямі)[2].

Сімптомы хваробы: сіні колер твару - цыяноз, пнеўманія, крывавы кашаль. На больш позніх стадыях хваробы вірус выклікаў унутрылёгачны крывацёк, у выніку якога хворы захлынаўся ўласнай крывёю. Але ў асноўным хвароба праходзіла без якіх-небудзь сімптомаў. Некаторыя заражаныя паміралі на наступны дзень пасля заражэння.

Сваю назву грып набыў з-за таго, што Іспанія першай перанесла моцную ўспышку гэтай хваробы[3]. Па іншых крыніцах, месца яе з'яўлення сапраўды ўсталяваць пакуль немагчыма, але, хутчэй за ўсё, Іспанія не была першасным эпідэмічным цэнтрам. Назва «іспанка» з'явілася выпадкова. Так як ваенная цэнзура змагаючых бакоў падчас Першай сусветнай вайны не дапускала паведамленняў аб распачатай у арміі і сярод насельніцтва эпідэміі, то першыя весткі аб ёй з'явіліся ў друку ў маі-чэрвені 1918 года ў нейтральнай Іспаніі[1].

Знакамітыя ахвяры правіць

 
На карціне «Сям'я» мастак Эган Шыле перад сконам намаляваў трох ахвяр іспанкі — сябе, сваю цяжарную жонку і яе ненароджанае дзіця

Зноскі

Спасылкі правіць