Іспанскі рэспубліканскі флот

Ваенна-марскі флот Другой Іспанскай Рэспублікі (ісп.: Marina de Guerra de la República Española) — ваенна-марскі складнік Узброеных сіл Іспанскай Рэспублікі 19311939 гадоў.

Іспанскі рэспубліканскі флот
Краіна
Падпарадкаванне Другая Іспанская Рэспубліка[d]
Уваходзіць у Узброеныя сілы Іспанскай Рэспублікі
Тып Ваенна-марскія сілы
Удзел у

Гісторыя правіць

Ад зрынутага ў 1931 годзе манархічнага ўрада новы рэжым атрымаў буйны флот, які галоўным чынам прызначаўся для абароны заморскіх тэрыторый. У Іспаніі ваенна-марская служба, у параўнанні з арміяй і ВПС, валодала вялікім прэстыжам, чым ахвотна карысталіся старшыя афіцэры ВМФ. Распачатыя рэформы рэспубліканскіх уладаў камандаванне флоту сустрэла з падазрэннем, бо на пост ваеннага міністра прызначылі Мануэля Асанья. Ён не быў вайскоўцам і не ведаў усіх тонкасцяў работы с прадстаўнікамі ВМС[1][2].

Да ўладаў лаяльнасць праяўлялі малодшыя афіцэры і радавыя матросы. У адрозненне ад кансерватыўнага кіраўніцтва флоту, яны падзялялі левыя погляды[3].

Падчас падзей ліпеня 1936 года, калі паўстанцамі-нацыяналістамі арганізавана ўзброенае паўстанне, прыхільнікамі апазіцыі важная роля адводзілася іспанскім ваенна-марскім сілам. Яны маглі альбо перакінуць мяцежную Афрыканскую армію з Марока ў Іспанію, альбо пакінуць яе ў Афрыцы. Так, 18 ліпеня эсмінец «Чурука», не дасведчаны аб мяцяжы, перакінуў у Андалусію батальён «Бандэру» Замежнага легіёну, які падтрымаў бунт. Але хутка экіпаж даведаўся пра путч і адмовіўся выконваць загады афіцэраў і ўзяў камандаванне на сябе. Аналагічныя падзеі адбыліся на крэйсерах «Лібертад» і «Сервантэс». Няўдачай скончыліся спробы змоўшчыкаў займець хаця б адну падводную лодку.

У выніку большая частка флоту засталася ў Рэспублікі.

Склад правіць

Напярэдадні грамадзянскай вайны ў Іспаніі на рахунку ВМФ знаходзіліся 2 лінкоры, 7 крэйсераў, 17 эсмінцаў, 8 мінаносцаў, 5 кананерскіх і 12 падводных лодак, дзе з улікам берагавых часцей служыла каля 35 тысяч чалавек.

Бітвы правіць

Літаратура правіць

  • Томас Х. Гражданская война в Испании. 1931—1939 гг. — М.: Центрполиграф, 2003. — 573 с. — ISBN 5-9524-0341-7.
  • Данилов С. Ю. Гражданская война в Испании (1936—1939). — М.: Вече, 2004. — 352 с. — ISBN 5-9533-0225-8.
  • Платошкин Н. Н. Гражданская война в Испании (1936—1939). — М.: ОЛМА-ПРЕСС, 2005. — 478 с. — ISBN 5-2240-4456-1.
  • Шубин А. В. Великая испанская революция. — М.: URSS, Книжный дом «Либроком», 2011. — 605 с. — ISBN ISBN 978-5-397-02355-9.

Зноскі

  1. Ignacio Hidalgo de Cisneros, Cambio de Rumbo, Ed. Ikusager, Vitoria 2001, pg. 273.
  2. Archivo General de la Guerra Civil Española (AGGCE); Legajo 3, Expediente 11, Documento 28.
  3. Julio Busquets & Juan Carlos Losada, Ruido de Sables, p. 63-64.