Істмен (Істман) Джонсан (англ.: Eastman Johnson, поўнае імя Jonathan Eastman Johnson; 29 ліпеня 18245 красавіка 1906) — амерыканскі мастак, адзін з заснавальнікаў Метрапалітэн-музея ў Нью-Ёрку, імя якога напісана на ўваходзе ў музей; у свой час яго называлі «амерыканскім Рэмбрантам».

Істмен Джонсан
Фатаграфія
Дата нараджэння 29 ліпеня 1824(1824-07-29)[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 5 красавіка 1906(1906-04-05)[1][2][…] (81 год)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Бацька Philip C. Johnson[d]
Жонка Elizabeth William Buckley[d]
Род дзейнасці мастак, фатограф, літограф
Жанр партрэт
Подпіс Выява аўтографа
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія правіць

Нарадзіўся 29 ліпеня 1824 года. Быў восьмым і апошнім дзіцем у сям’і Філіпа Джонсана і Мэры Чэндлер. Яго старэйшы брат Філіп (ангел. Philip Carrigan Johnson) — быў камадорам ВМС Злучаных Штатаў і бацькам віцэ-адмірала Альфрэда Джонсана. Некаторы час жыў у горадзе Агаста ў штаце Мэн, дзяржаўным сакратаром гэтага штата на працягу двух гадоў быў яго бацька.

Кар’ера Істмана Джонсан як мастака пачалася ў 1840 годзе, калі ён стаў вучнем літографа ў Бостане. Пасля таго, як палітычны заступнік яго бацькі — губернатар штата Мэн Джон Фэрфілд увайшоў у Сенат ЗША, старэйшы Джонсан быў прызначаны ў канцы 1840-х гадоў прэзідэнтам ЗША Джэймсам Полкам у Бюро будаўніцтва, абсталявання і рамонту Ваенна-марскога ведамства. Сям’я пераехала ў Вашынгтон і спачатку жыла ў арэндным жыллі. У 1853 годзе яны купілі ўласную хату за некалькі кварталаў ад Белага дома і офіса Ваенна-марскога ведамства. Гэта быў галоўны дом Істмена да яго пераезду ў Нью-Ёрк у канцы 1850-х гадоў.

У 1859 годзе Істмен Джонсан прыехаў у Нью-Ёрк і заснаваў тут сваю студыю. Замацаваўшы сваю рэпутацыю мастака, выстаўляўся ў ЗША, у тым ліку ў Нацыянальнай Акадэміі дызайну. У гэтым жа годзе быў абраны ў Нацыянальную акадэмію дызайну ў якасці асацыяванага члена і стаў сапраўдным акадэмікам у 1860 годзе. Таксама быў членам клуба Union League Club у Нью-Ёрку, дзе да гэтага часу знаходзіцца мноства яго карцін.

У 1869 годзе, ва ўзросце 55 гадоў, ён упершыню ажаніўся з Элізабет Баклі. У іх была адна дачка — Этэль Істман Джонсан (англ.: Ethel Eastman Johnson), якая нарадзілася ў 1870 годзе.

Зноскі