І́стра (руск.: Истра) — рака ў Маскоўскай вобласці Расіі, левы прыток ракі Масква (прыток Акі, басейн Волгі).

Істра
руск. Истра
У горадзе Істра
У горадзе Істра
Характарыстыка
Даўжыня 113 км
Басейн 2 050 км²
Расход вады 11,3 м³/с (за 12 км ад вусця[1])
Вадацёк
Выток  
 • Месцазнаходжанне Маскоўскае ўзвышша
 • Каардынаты 56°14′57,12″ пн. ш. 36°51′47,87″ у. д.HGЯO
Вусце Масква
 • Месцазнаходжанне каля сяла Пятрова-Дальняе
 • Каардынаты 55°44′30,12″ пн. ш. 37°08′26,52″ у. д.HGЯO
Размяшчэнне
Водная сістэма Волга → Каспійскае мора
Краіна
Рэгіён Маскоўская вобласць
Раёны Сонечнагорскі раён, Істрынскі раён, Краснагорскі раён
Код у ДВР 09010101412110000023505
physical
Істра (рака)
Істра (рака)
physical
выток
выток
вусце
вусце
— выток, — вусце
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Назва старабалцкага паходжання.

Найбліжэйшыя гідранімічныя адпаведнікі — латышская рачная назва Istra, літоўская Įstras (< Instras)[2], пруская *Instra (> Instrut[3]), таксама назва прытока дзесенскай ракі Сноў рэчкі Істраўка (< Істра)[4].

Ад балцкага *Isra (без устаўных -n- i -t-), якое з дапамогай пашыральніка -(e)r- ад індаеўрапейскага *eis- / *is- «хутка рухацца», а тое ад карацейшага *ei- / *i- «ісці»[5].

Той жа гідранімічны корань Is- у рачной назве Іса, а з пашыральнікам -(е)l- — у назве Іслач (з другой асновай Ak- са значэннем «крыніца, вада, рака»). Фанетычны варыянт гэтага кораня Jas- у назве Ясельда (з другой асновай -(u)da са значэннем «вада, рака»).

Значэнне назвы Істра можна перадаць як «Плыткая (рака)».

Гідраграфія

правіць

Даўжыня ракі 113 км. Плошча вадазбору 2050 км². Сярэдні расход вады за 12 км ад вусця (гідралагічны пост Паўлаўская Слабада[6]) 11,3[1] (12,1[6]) м³/с. Выток ракі знаходзіцца на Маскоўскім узвышшы, непадалёк ад пасёлка Каськова[6]. Працякае па тэрыторыі Сонечнагорскага, Істрынскага і Краснагорскага раёнаў Маскоўскай вобласці. Упадае ў раку Масква ў раёне сяла Пятрова-Дальняе[6] (Краснагорскі раён).

 
Басейн ракі Масква

Прытокі Істры: Бялянка, Гразеўка (Гразева), Пясочная, Малая Істра, Раменка, Катыш, Чорная і інш.

На рацэ горад Істра, створанае ў 1935[6] годзе Істрынскае вадасховішча і ГЭС.

Заўвагі

правіць
  1. а б Географический энциклопедический словарь: Географические названия / Гл. ред А. Ф. Трёшников; Ред. кол.: Э. Б. Алаев, П. М. Алампиев, А. Г. Воронов и др.. — М.: Сов. энциклопедия, 1983. — С. 176. — 538 с. — 100 000 экз. (руск.)
  2. A. Vanagas. Lietuvių hidronimų etimologinis žodynas. — Vilnius, 1981. — С. 131—132.
  3. M. Biolok. Zuflüsse zur Ostsee zwischen unterer Weichsel und Pregel. Stuttgart, 1989.
  4. П. Л. Маштаков. Список рек днепровского бассейна. — С.-Петербург, 1913. — С. 208.
  5. V. Mažiulis. Prūsų kalbos etimologijos žodynas. Vilnius, 2013. C. 300—301.
  6. а б в г д Истра // Научно-популярная энциклопедия «Вода России» (руск.)

Літаратура

правіць
  • Географический энциклопедический словарь: Географические названия (руск.) / Гл. ред. А. Ф. Трёшников; Ред. кол.: Э. Б. Алаев, П. М. Алампиев, А. Г. Воронов и др. — М.: Сов. энциклопедия, 1983. — С. 176. — 538 с. — 100 000 экз.

Спасылкі

правіць