Ісідар Айзек Рабі

Ісідар Айзек Рабі (англ.: Isidor Isaac Rabi; 29 ліпеня 1898, Рыманаў, Аўстра-Венгрыя — 11 студзеня 1988, Нью-Ёрк, ЗША) — амерыканскі фізік.

Ісідар Айзек Рабі
англ.: Isidor Isaac Rabi
Дата нараджэння 29 ліпеня 1898(1898-07-29)[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 11 студзеня 1988(1988-01-11)[3][1][…] (89 гадоў)
Месца смерці
Грамадзянства
Жонка Helen Newmark[d]
Род дзейнасці фізік, вучоны-ядзершчык, выкладчык універсітэта, фізік-тэарэтык
Навуковая сфера атамная фізіка
Месца працы
Альма-матар
Навуковы кіраўнік Albert Potter Wills[d][6]
Член у
Узнагароды
Подпіс Выява аўтографа
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія правіць

Рабі нарадзіўся ў яўрэйскай сям’і ў горадзе Рыманаў, тады ў Аўстра-Венгерскай імперыі, а цяпер знаходзіцца ў Польшчы (Падкарпацкае ваяводства). Праз год пасля нараджэння, бацькі Рабі эмігравалі ў ЗША. Скончыў Карнельскі ўніверсітэт (1919). 3 1929 у Калумбійскім універсітэце (з 1937 прафесар, з 1967 ганаровы прафесар). У 1940—45 намеснік дырэктара радыяцыйнай лабараторыі Масачусецкага тэхналагічнага інстытута.

Навуковыя працы па магнетызме, ядзернай фізіцы, спектраскапіі малекулярных пучкоў, квантавай механіцы. Адкрыў ядзерны магнітны рэзананс на ізаляваных атамах (1937). Распрацаваў рэзанансны метад вымярэння магнітных момантаў атамных ядраў (метад Рабі), радыёчастотны рэзанансны метад вымярэння дыпольных момантаў малекул (1949—53). Ажыццявіў прэцэзійныя вымярэнні магнітных момантаў пратона і дэйтрона, выявіў электрычны квадрупольны момант у дэйтрона (1939).

Лаўрэат Нобелеўскай прэміі па фізіцы (1944) «за рэзанансны метад вымярэнняў магнітных уласцівасцяў атамных ядраў». Залаты медаль Н. Бора (1967).

Зноскі