Ісідар Мілецкі
Ісі́дар Міле́цкі (стар.-грэч.: Ισίδωρος ο Μιλήσιος, VI ст. н.э.) — візантыйскі матэматык і архітэктар.
Ісідар Мілецкі | |
---|---|
![]() | |
Дата нараджэння | 442[1] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 537[1] |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | матэматык, фізік, архітэктар |
Разам з Анфіміем Тральскім пабудаваў сабор Святой Сафіі ў Канстанцінопалі ў 532—537 гадах.
Ісідар вынайшаў інструмент для бесперапыннага чарчэння парабалы, пры дапамозе якога рашыў задачу пра падваенне куба. Гэты інструмент, паводле словаў Еўтокія, быў падобным на грэчаскую літару «λ».
Са школы Ісідара выйшла так званая «XV кніга „Пачаткаў“», з прычыны таго, што яе складальнік заве Ісідара сваім настаўнікам.
Зноскі
- ↑ 1,0 1,1 Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #100950973 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 16 кастрычніка 2015.
ЛітаратураПравіць
- Мишель Шаль. Исторический обзор происхождения и развития геометрических методов. Гл. 1, § 45. М., 1883.