Ісідар Міхайлавіч Балоцін
Ісідар Міхайлавіч Балоцін (сапр Ізраіль Рувімавіч Балотны; 8 верасня 1907, Бабруйск, Мінская губерня — 7 снежня 1961, Мінск) — беларускі артыст оперы (лірычны тэнар)[1]. Народны артыст Беларускай ССР (1944)[1][2].
Ісідар Міхайлавіч Балоцін | |
---|---|
Ізраіль Рувімавіч Балотны | |
![]() | |
Дата нараджэння | 8 верасня 1907 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 7 снежня 1961 (54 гады) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Жонка | Юлія Уладзіміраўна Хіраска |
Адукацыя | |
Прафесія | спявак-тэнар |
Тэатр | |
Узнагароды | |
![]() |
Знакаміты выканаўца рамансаў і папулярных песень, самы вядомы выканаўца песні «Радзіма мая дарагая»[3].
Біяграфія
правіцьНарадзіўся 8 верасня 1907 года ў Бабруйску.
Скончыў Беларускі музычны тэхнікум (1930, педагогі В. Цвяткоў і А. Баначыч)[1]. Удасканальваў вакальнае і сцэнічнае майстэрства ў Беларускай студыі оперы і балета (1930—1933).
Дэбютаваў як оперны спявак у студыйным спектаклі «Залаты пеўнік » М. Рымскага-Корсакава партыяй Звездачота[1]. Творчы шлях пачынаў у аматарскіх калектывах («Сіняя блуза» ў Бабруйску, 1924—1927, і інш.). У 1933—1961 гадах[1] — саліст Дзяржаўнага тэатра оперы і балета Беларусі (у Вялікую Айчынную вайну — саліст Свярдлоўскага тэатра , у 1941—1942 гадах выступаў на сцэне Вялікага тэатра ў Маскве, уваходзіў у франтавыя канцэртныя брыгады).
Дэпутат Вярхоўнага Савета БССР у 1947—1959 гадах[1].
Памёр 7 снежня 1961 года ў Мінску. Пахаваны ў Мінску на Усходніх могілках[4].
Творчасць
правіцьВалодаў гібкім выразным голасам, высокай прыроднай музыкальнасцю, пачуццём музычнага стылю. Майстэрства пераўвасаблення дазваляла яму ствараць вобразы самага рознага характару.
Меў у рэпертуары больш за 60 партый. Выканаў партыі ў нацыянальных спектаклях: Саўка («У пушчах Палесся» А. Багатырова), Конрад («Кветка шчасця» А. Туранкова), Сёмка («Алеся» Я. Цікоцкага)[1].
Выконваў лепшыя партыі опернай класікі: Ленскі («Яўген Анегін » П. Чайкоўскага), Дуброўскі («Дуброўскі» Э. Напраўніка), Юродзівы («Барыс Гадуноў » М. Мусаргскага), Герцаг («Рыгалета» Д. Вердзі), Альмавіва («Севільскі цырульнік» Д. Расіні), Надзір («Шукальнікі жэмчугу » Ж. Бізэ), Вашак («Прададзеная нявеста » Б. Сметаны), Дамазы («Страшны двор» С. Манюшкі; у гэтай партыі выступіў на сцэне Варшаўскай оперы, 1955)[1].
Ісідар Міхайлавіч Балоцін меў вялікі і рознабаковы камерны рэпертуар, значна месца ў якім належала рамансам беларускіх кампазітараў і беларускім народным песням[5].
У культуры
правіцьЗаір Азгур у 1960 годзе стварыў гіпсавы бюст І. Балоціна[6].
Узнагароды
правіць- Заслужаны артыст Беларускай ССР (1938)[7].
- Народны артыст Беларускай ССР (1944).
Зноскі
- ↑ а б в г д е ё ж Болотин Исидор Михайлович // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 70. — 737 с.
- ↑ Первый белорусский Фауст Исидор Болотин Архівавана 4 сакавіка 2016. (руск.)
- ↑ Белорусская балерина Юлия Хираско не отреклась от ссыльного отца-священника, которого признали святым
- ↑ Надмогильный памятник И.М. Болотину (Восточное кладбище)
- ↑ Болотин Исидор Михайлович Архівавана 31 кастрычніка 2007. (руск.)
- ↑ Болотин Исидор Михайлович Архівавана 5 сакавіка 2016. (руск.)
- ↑ 110 лет Исидору Болотину // Партер. Верасень 2017. С. 46
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Ісідар Міхайлавіч Балоцін
- Первый белорусский Фауст Исидор Болотин Архівавана 4 сакавіка 2016. (руск.)