Ісідар Самуілавіч Бас
Ісідар (Ізраіль Самуілавіч) Самуілавіч Бас (9 снежня 1913, Віцебск — дата і месца смерці невядомыя) — беларускі літаратуразнавец.
Ісідар Самуілавіч Бас | |
---|---|
Дата нараджэння | 9 снежня 1913 (109 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | літаратуразнавец |
Месца працы | |
Альма-матар |
Біяграфія Правіць
Нарадзіўся ў сям'і рабочага-муляра. Бацька загінуў у час імперыялістычнай вайны. Маці — хатняя гаспадыня. Загінула ў Віцебску ў час Вялікай Айчыннай вайны. Закончыўшы сямігодку, І. Бас у 1928 г. пайшоў працаваць вучнем слесара ў трамвайнае ўпраўленне. У 1929-32 гг. вучыўся на дзённым аддзяленні Віцебскага педагагічнага рабфака. З 1932 г. літсупрацоўнік абласной газеты «Віцебскі рабочы». У 1933-36 гг. студэнт Камуністычнага інстытута журналістыкі ў Мінску. У 1936 −37 гг. служыў у Чырвонай Арміі. З 1937 г. загадваў аддзелам савецкага будаўніцтва газеты «Советская Белоруссия». Падчас Вялікай Айчыннай вайны на Цэнтральным, Бранскім і іншых франтах быў адказным сакратаром дывізійнай газеты, інструктарам-літаратарам. З 1947 г. загадваў кафедрай літаратуры Маладзечанскага настаўніцкага інстытута. Пасля яго ліквідацыі (1953) працаваў старшым выкладчыкам кафедры рускай літаратуры Гродзенскага педінстытута, з 1954 старшым выкладчыкам Брэсцкага педінстытута. З 1958 дацэнт кафедры літаратуры і журналістыкі Мінскай вышэйшай партшколы. У канцы 70-х выехаў за мяжу.
Творчасць Правіць
Першыя публікацыі І. Баса з'явіліся ў 1937 г. Аўтар літаратуразнаўчых кніг, у якіх на аснове архіўных матэрыялаў даследуюцца пытанні развіцця беларускай дакастрычніцкай літаратуры, узнаўляюцца невядомыя старонкі творчых біяграфій П. Багрыма, Ф. Багушэвіча, Я. Купалы, Я. Коласа, высвятляюцца абставіны стварэння «Энеіды навыварат» і «Тараса на Парнасе», а таксама разглядаюцца сувязі беларускай літаратуры з літаратурамі рускага, украінскага і польскага народаў. Шматлікія артыкулы і рэцэнзіі І. Баса друкаваліся ў зборніках перыядычных выданняў.
Зноскі
Літаратура Правіць
- Бас Ісідар (Ізраіль Самуілавіч) // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 2: Аршыца — Беларусцы / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1996. — Т. 2. — С. 337—338. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0061-7 (т. 2).