Адкрыць галоўнае меню

Ісідар Рыгоравіч Блох (30 верасня 1888, г. Варшава — 10 сакавіка 1958) — беларускі вучоны ў галіне тарфяной прамысловасці. Член-карэспандэнт АН БССР і прафесар з 1940[1].

Ісідар Рыгоравіч Блох
Дата нараджэння 30 верасня 1888(1888-09-30)
Месца нараджэння
Дата смерці 10 сакавіка 1958(1958-03-10) (69 гадоў)
Месца пахавання
Грамадзянства
Род дзейнасці вучоны
Навуковая сфера тарфяная прамысловасць
Месца працы
Навуковае званне , прафесар
Альма-матар
Узнагароды і прэміі Ордэн ЛенінаОрдэн «Знак Пашаны»

БіяграфіяПравіць

Скончыў Маскоўскае вышэйшае тэхнічнае вучылішча ў 1916 годзе[1]. У 1931-58 прафесар, загадчык кафедры тарфяной механікі Маскоўскага тарфянога інстытута(руск.) бел., адначасова ў 1932-41 загадчык кафедры Беларускага тарфянога інстытута, затым БПІ. У 1944-55 навуковы супрацоўнік Інстытута торфу АН БССР[1].

Навуковая дзейнасцьПравіць

Навуковыя даследаванні прысвечаны тэорыі, канструяванню і разліку тарфяных машын. Распрацаваныя ім гідраэлеватарная ўстаноўка, паліровачная машына, дыскавыя пілы для раздзелкі пнёў, лінна-істужачны транспарцёр, пнеўмасцілачная машына, машына для ўборкі кускавога торфу ўкаранёны ў вытворчасць[1][2].

Навуковыя работыПравіць

Аўтар больш за 30 навуковых прац, у тым ліку манаграфіі[2]:

  • Некоторые вопросы теории и расчета устройств, использующих цепь в качестве тягового органа. Мн., 1939.
  • Определение удельного давления колёсных машин. — Торфяная промышленность, 1946, № 4

УзнагародыПравіць

Узнагароджаны ордэнамі Леніна, «Знак Пашаны», медалямі[2].

ЛітаратураПравіць

  • Торфяная промышленность. 1958. № 2.

СпасылкіПравіць

Зноскі

  1. 1,0 1,1 1,2 1,3 Блох Исидор Григорьевич // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 60. — 737 с.
  2. 2,0 2,1 2,2 Член-карэспандэнт БЛОХ Ісідар Рыгоравіч (руск.)