Адкрыць галоўнае меню

Італьянскі паход Банапарта (1796—1797)

(Пасля перасылкі з Італьянская кампанія, 1796)

Італьянскі паход Банапарта (17961797) — кампанія французскіх войскаў пад камандаваннем Напалеона Банапарта супраць аўстра-сардзінскіх войскаў у Паўночнай Італіі ў час вайны 1-й кааліцыі з Францыяй (17921797).

Італьянская кампанія (1796)
Асноўны канфлікт: Вайна Першай кааліцыі
Napoleon at the Battle of Rivoli.jpg
Фелікс Феліпатэукс. «Напалеон у бітве пры Рывалі»
Дата 17961797
Месца паўночная Італія
Вынік перамога Францыі
Праціўнікі
Сцяг Францыі Францыя Сцяг Аўстрыйскай імперыі Аўстрыйская імперыя
Сцяг Сардзінскага каралеўства Сардзінія
Камандуючыя
Напалеон Банапарт Бальё
Альвінцы
Вурмзер
Карл Тэшэнскі

Паход скончыўся поўнай перамогай французскіх войскаў і выхадам з вайны Сардзініі, а потым і Аўстрыі. Пачаты пад лозунгам абароны рэспублікі, гэты паход неўзабаве ператварыўся ў заваявальны; пад кантроль Францыі трапіла амаль уся Італія.[1]

Поспех Банапарта быў дасягнуты праз адмову ад пануючых тады кардоннай стратэгіі і лінейнай тактыкі, паасобным разгромам праціўнікаў, выкарыстаннем у бітвах спалучэння калон з россыпным строем стралкоў.[1]

КампаніяПравіць

 
Карта Італьянскай кампаніі 1796

У красавіку 1796 года французская армія Банапарта разбіла сардзінскае войска і вымусіла Сардзінію заключыць мір. У маі 1796 года французская армія разграміла аўстрыйскую (гл. бітва пад Лодзі) і блакіравала крэпасць Мантуя; 4 спробы аўстрыйскага войска дэблакіраваць крэпасць былі адбітыя. У бітвах пад Касцільёне, Раверэта, Басана, Арколе, Рывалі французская армія Банапарта разбіла аўстрыйскія, а лютым 1797 года вымусіла капітуляцыю гарнізона Мантуі. У сакавіку 1797 года Банапарт разгарнуў наступленне на Вену. Аўстрыя была вымушаная заключыць Кампаформійскі мір (кастрычнік 1797).[1]

Зноскі

  1. 1,0 1,1 1,2 ВЭС-83, С.304,305.

ЛітаратураПравіць

  • Военный энциклопедический словарь, 1983. — 863 с. : 30 л. ил.