Італьянская сацыялістычная партыя

Італьянская сацыялістычная партыя (ІСП) (італ.: Partito Socialista Italiano) — марксісцкая, а пазней сацыял-дэмакратычная партыя ў Італіі, якая дзейнічала ў ХІХ і ХХ стагоддзях.

Італьянская сацыялістычная партыя
італ.: Partito Socialista Italiano
Выява лагатыпа
Лідар Філіпа Тураці[d], П’етра Нені[d], Алесандра Перціні, Беціна Краксі, Джуліяна Амата і Джакома Манчыні[d]
Дата заснавання 1892
Дата роспуску 1994
Штаб-кватэра Італія Рым, Італія
Краіна
Ідэалогія марксізм, сацыялізм, сацыял-дэмакратыя
Інтэрнацыянал
Колькасць членаў 674 057
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Гісторыя правіць

Партыя была створана ў 1892 годзе ў Генуі як Партыя італьянскіх працоўных. Пасля Першай сусветнай вайны, у 1919 годзе, партыя ўступіла ў Камінтэрн. У 1921 годзе ў ІСП адбыўся раскол, у выніку чаго з яго выйшла вельмі левыя крыло, якое пазней утварала Камуністычную партыю Італіі. Пасля прыходу да ўлады Беніта Мусаліні ІСП практычна спыніла сваю дзейнасць у краіне.

У міжваенны і ваенны перыяды члены Італьянскай сацыялістычнай партыі ўдзельнічалі ў Інтэрбрыгадах і руху Супраціўлення.

Пасля Другой сусветнай вайны члены ІСП уваходзілі ў склад урада антыфашысцкай кааліцыі, супрацоўнічаючы з Італьянскай камуністычнай партыяй. У 1956 годзе супрацоўніцтва з камуністамі было спынена, а ІСП пачала адмаўляцца ад марксісцкай дактрыны на карысць сацыял-дэмакратыі і супрацоўніцтва з хрысціянскімі дэмакратамі.

Да 1989 года прадстаўнікі ІСП уваходзілі ў кааліцыйныя ўрады з рознымі партыямі. З 1983 па 1987 гады прэм’ер-міністрам Італіі быў лідар сацыялістаў Беціна Краксі. У 19921993 гадах праваахоўнымі органамі Італіі была праведзена аперацыя «Чыстыя рукі», у выніку якой выявілася дачыненне многіх членаў ІСП, у тым ліку і Краксі, да карупцыі. Канчаткова дыскрэдытаваная Італьянская сацыялістычная партыя самараспусцілася ў 1994 годзе.

У 2007 годзе была створана новая Італьянская сацыялістычная партыя, якая лічыць сябе правапераемніцай старой ІСП.

Літаратура правіць

Спасылкі правіць