Італьянская энцыклапедыя

У гэтай старонкі няма правераных версій, хутчэй за ўсё, яе якасць не ацэньвалася на адпаведнасць стандартам.

Італьянская энцыклапедыя, «Энцыклапедыя Трэкані», «Італьяна», поўная назва «Італьянская энцыклапедыя навук, літаратуры і мастацтваў» (італ.: l’Enciclopedia Italiana di scienze, lettere ed arti) — найбуйнейшая італьянская універсальная энцыклапедыя. Першае выданне «Італьянскай энцыклапедыі» выйшла ў перыяд 1925-1936 гадоў у аб'ёме 35 тамоў плюс адзін даведачны. Аб'ём кожнага тома - каля тысячы старонак (у сярэднім - 1015). Сумарная колькасць артыкулаў у энцыклапедыі - каля 60 тысяч; прыкладна 50 млн. слоў.

Італьянская энцыклапедыя

У перыяд 1938-2006 гадоў выдадзена 26 дадатковых тамоў.

Гісторыя энцыклапедыі

правіць

Датай нараджэння энцыклапедыі лічыцца 18 лютага 1925 г, калі сенатар Джавані Трэкані заснаваў у Рыме Інстытут Італьянскай энцыклапедыі —інтэлектуальны і арганізацыйны цэнтр, якому трэба было ўпершыню ў гісторыі краіны выдаць уласны, фундаментальны друкаваны збор ведаў. І ў XIX стагоддзі, і ў гады эканамічнага ўздыму краіны, якія папярэднічалі Першай сусветнай вайне, у Італіі выдаваліся толькі адаптаваныя перадрукі замежных энцыклапедый. Рэалізаваць буйны нацыянальны энцыклапедычны праект у Італіі ўдалося толькі ва ўмовах рэзкага ўздыму грамадскай цікавасці да культуры і гісторыі краіны, якая, у сваю чаргу, была адной з асноў новай ідэалогіі італьянскай дзяржавы. Дзякуючы гэтаму, нягледзячы на ўсеагульны дэфіцыт сродкаў, які Італія адчувала пасля заканчэння вайны, праект быў рэалізаваны. Далёка не апошнюю ролю ў поспеху праекта нацыянальнай энцыклапедыі адыграла і яго падтрымка з боку Беніта Мусаліні. Мусаліні ўнёс свой уклад у напісанне шэрагу канцэптуальных, ідэалагічных артыкулаў. Але звязваць сам факт з'яўлення «Энцыклапедыі Трэкані» - грандыёзнага культурнага праекта сусветнага значэння - толькі з італьянскім фашызмам і яго ідэалогіяй было б памылкова. Рост патрыятызму, гонару за гістарычныя дасягненні продкаў і ў цэлым нацыянальнай самасвядомасці. Джавані Трэкані (1877-1961), імя якога носіць «Італьяна», належаў ліку тых прадпрымальнікаў, каго ў Італіі называюць "капітанамі прамысловасці" (capitano d'industria). На базе энцыклапедыі выдадзены меншыя па аб'ёме "Слоўнік энцыклапедычны італьянскі" (1955-63), "Энцыклапедыя Еўропа" (1976-81).

Літаратура

правіць
  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.7: Застаўка — Кантата / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: Белэн, 1998. — 608 с.: іл. ISBN 985-11-0279-2