Італія (рымская правінцыя)

рымская правінцыя

Італія — рымская правінцыя на Апенінскім паўвостраве.

Італія на карце імперыі.

У часы рымскай рэспублікі Італія, якая ўключала тады ў сябе землі ад Рубікона да Калабрыі не лічылася правінцыяй, але толькі тэрыторыяй з цэнтрам у Рыме, што надавала ёй асобы статус. (Напрыклад, военачальнікі не мелі права ўводзіць на яе тэрыторыю войска і Цэзар, аддаўшы загад перайсці Рубікон, паклаў пачатак грамадзянскай вайне.)

Італійскія рэгіёны, пасля рэформы Актавіяна Аўгуста (I стагоддзе).

Першапачаткова слова Італія пазначала не ўвесь паўвостраў. Паводле Страбона (Геаграфія, т.1) Італія — гэта ўчастак ад Месінскага праліва да лініі, якая злучае залівы Салерна і Таранта. Пазней Італія пашырылася на ўвесь паўвостраў і нават істрыйскі горад Пула ўваходзіў у яе склад. Скончылася фарміраванне правінцыі, калі Юлій Цэзар даў рымскае грамадзянства жыхарам Цызальпійскай Галіі, пашырыўшы тэрыторыю Італіі да Альпаў.

Спасылкі правіць