Адкрыць галоўнае меню
Іхтыс — сімвал хрысціян

І́хтыс (стар.-грэч.: Ίχθύςрыба) — знак першых хрысціян, што сімвалізуе Ісуса Хрыста. Гэта акронім, які складаецца з пяці першых літар наступных словаў:

ΙΗΣΟΥΣ — Ісус
ΧΡΙΣΤΟΣ — Хрыстос
ΘΕΟΥ — Божы
ΥΙΟΣ — Сын
ΣΩΤΗΡ — Збавіцель

Рыба пачала выкарыстоўвацца як першы сімвал хрысціянства на два стагоддзі раней за крыж і ўжываецца да нашага часу.

Змест

ГісторыяПравіць

 
«З'яўленне Хрыстовае вучням». Дуча ды Буанінсенья, 1308—1311

Падчас пераследу першых хрысціян немагчыма было карыстацца выявамі Хрыста, таму паўсталі разнастайныя сімвалічныя коды. Выявы акроніма ΙΧΘΥΣ або стылізаванае пад яго рыбы з'яўляюцца ў рымскіх катакомбах у II стагоддзі. Рыба згадваецца таксама ў творы Генрыка Сянкевіча «Quo vadis» пра хрысціян тагачаснага перыяду.

Сімвал мае падвойнае тлумачэнне. Па першае, ён звязаны з вадой, дзе пражываюць рыбы, і такім чынам азначае хрышчэнне. Па-другое, мае дачыненне і да еўхарыстыі, аднаго з хрысціянскіх таінстваў. Да IX стагоддзя рыба прысутнічала на ўсіх выявах Апошняй вячэры побач з хлебам і чашай.

У БіблііПравіць

Месцы Новага Запавету, дзе згадваецца рыба або рыбацтва[1]:

  • І сказаў ім Ісус: ідзеце за Мною, і я зраблю вас лаўцамі людзей (Мк., 1:17).
  • бо як Ёна быў у чэраве ў кіта тры дні і тры ночы, так і Сын Чалавечы будзе ў сэрцы зямлі тры дні і тры ночы (Мц., 12:40).
  • Яны ж кажуць Яму: у нас тут толькі пяць хлябоў і дзьве рыбіны (Мц., 14:17).
  • Зрабіўшы гэта, яны злавілі вялікае мноства рыбы, і нават мярэжа ў іх рвалася (Лк., 5:6).
  • Яны падалі Яму частку печанай рыбы і сотавага мёду (Лк., 24:42).
  • А Ён сказаў ім: закіньце нерат па правы бок лодкі, і зловіце. Яны закінулі, і ўжо не маглі выцягнуць нерат ад мноства рыбы (Ян., 21:6).
  • Ня ўсякая плоць, але інакшая плоць у людзей, інакшая плоць у жывёлін, інакшая ў рыб, інакшая ў птушак (I Кар., 15:39).

СучаснасцьПравіць

 
«Дарвінава рыба»

Напрыканцы XX стагоддзя іхтыс зноў стаў папулярным сімвалам не толькі між пратэстантаў розных краін і коптаў, але ўсё часцей і ў каталікоў. Такую наклейку можна часта пабачыць на легкавіках. Супернікі крэацыянізму сталі парадаваць гэты знак, налепваючы на ўласныя машыны знак рыбы са словамі «Дарвін» і ножкамі[1], «Лятаючы макаронны монстр» або «Ктулху».

У амерыканскім Уілмары (Кентукі) ладзіцца штогадовы фестываль пад назвай Іхтус (па-англійску: Ichthus Music Festival).

У Вялікабрытаніі дзейнічае неахарызматычны царкоўны рух «Хрысціянскае брацтва Іхтус» (па-англійску: Ichthus Christian Fellowship).

ЦікавосткіПравіць

Існуе дыстрыбутыў аперацыйнай сістэмы Лінукс пад назвай Ichthux, пабудаваны на хрысціянскіх каштоўнасцях.

Гл. таксамаПравіць

Зноскі

  1. 1,0 1,1 B.A. Robinson. The history of the Christian fish symbol (англ.) . Religious Tolerance.org. Праверана 16 красавіка 2012.

ЛітаратураПравіць

  • Franz Joseph Dölger. ICHTHYS Nachdruck/Reprint in 6 Bänden (Band 5 in 2 Bänden) Oberhausen/Duisburg 1999-2000. — Deutschland: Peter W. Metzler Verlag, Buch- und Medienversand Peter Metzler. — (Archäologie, Patristik, Christentum, Religionen und Kulturen der Antike).

СпасылкіПравіць