І́штван Э́ркень (венг.: István Örkény; 5 красавіка 1912, Будапешт, — 24 чэрвеня 1979, Будапешт) — венгерскі драматург, празаік.

Іштван Эркень
István Örkény
Асабістыя звесткі
Імя пры нараджэнні венг.: Örkény István György
Дата нараджэння 5 красавіка 1912(1912-04-05)[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 24 чэрвеня 1979(1979-06-24)[1][2][…] (67 гадоў)
Месца смерці
Пахаванне
Грамадзянства  Венгрыя
Бацька Hugó Örkény[d]
Жонка Angela F. Nagy[d] і Zsuzsa Radnóti[d]
Альма-матар
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці пісьменнік, драматург, фармацэўт
Гады творчасці 1938—1979
Жанр Q62066928?
Мова твораў венгерская
Грамадская дзейнасць
Член у
Прэміі
Узнагароды
Подпіс Выява аўтографа
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Лагатып Вікіцытатніка Цытаты ў Вікіцытатніку

Творчасць правіць

Аўтар зборнікаў навел і апавяданняў «Танец мора» (1941), «У снежнай віхуры» (1954), «Апавяданні-хвілінкі» (1968), аповесцей «Сям'я Тотаў» (1966), «Выстаўка ружаў» (1977), п'ес «Тоат і іншыя» (1967), «Кошкі-мышкі» (1969), «Кроўная радня» (1975), «Ключашукальнікі» (1977), успамінаў, рэпартажаў, нарысаў.

У яго творах сацыяльная і маральна-этычная праблематыка, выразная антываенная і антыфашысцкая скіраванасць; яны адметныя разнастайнасцю сатырычнай палітры, філасофскай ёмістасцю вобразаў і калізій, афарыстычнасцю мовы.

Пераклады правіць

На беларускую мову яго аповесці пераклалі М. Гіль, Л. Хаўрус. У 1976 годзе ў Беларускім тэатры імя Я. Купалы паводле яго п'есы пастаўлены спектакль «Гульня з кошкай».

Зноскі

  1. а б István Örkény // filmportal.de — 2005. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. а б István Örkény // Brockhaus Enzyklopädie Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. а б Catalog of the German National Library Праверана 10 чэрвеня 2020.

Літаратура правіць

Беларускія пераклады правіць

  • Сям'я Тотаў; Выстаўка ружаў. Мн., 1985;