Іўдзейская пустыня
Іўдзейская пустыня (іўр.: מִדְבַּר יְהוּדָה Мідбар Ехуда, араб. صحراء يهودا) — пустыня на Блізкім Усходзе, якая размяшчаецца на тэрыторыі Ізраіля, на заходнім узбярэжжы Мёртвага мора. Назва паходзіць ад «Іўдзея» — назвы ўдзела аднаго з 12 каленаў Ізраілевых і аднайменнага яўрэйскага паўднёвага царства.
Іўдзейская пустыня | |
---|---|
іўр. מִדְבַּר יְהוּדָה, ар. صحراء يهودا | |
31°42′ пн. ш. 35°18′ у. д.HGЯO | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
З найстаражытнейшых часоў гэта месца служыла прытулкам для пустэльнікаў і паўстанцаў, адным з першых ім быў будучы яўрэйскі цар Давід, які хаваўся тут ад пераследаў свайго цесця цара Саула.
Паводле рэлігійных крыніц, на паўночна-заходняй мяжы іўдзейскай пустыні, у вусці ракі Іардан, хрысціў людзей Іаан Прадцеча. Яшчэ да ранніх хрысціян у іўдзейскай пустыні шукалі ачышчэння і прасвятлення есеі — іўдзейская секта.
Вузкую палоску пустыні ў 20 кіламетраў з усходу абмяжоўвае Мёртвае мора, а з захаду — Іўдзейскія горы. У тыя рэдкія дні, калі наверсе, каля Іерусаліма, ідзе дождж, пустыня змяняецца, і па яе цяснінах цякуць бурныя патокі вады, пасля якіх яна ўся пакрываецца зелянінай.
У наш час населена бедуінамі і яўрэйскімі пасяленцамі.
Спасылкі
правіцьІўдзейская пустыня на Вікісховішчы |