Іўрэйская марка — марка, якая існавала ў X стагоддзі на мяжы сучасных Італіі і Францыі. Яе сталіцай быў горад Іўрэя, а кіравалі ў ёй прадстаўнікі роду Анскарыдаў.

Марка была створана ў 888 годзе каралём Італіі Гвіда для Анскара, які падтрымліваў яго падчас няўдалай спробы завалодаць французскім тронам. Нашчадкі Анскара кіравалі маркай усё X стагоддзе, і некаторыя з іх станавіліся каралямі Італіі, аднак напачатку XI стагоддзя тытул маркграфа Іўрэйскага стаў вакантным, і імператар Конрад II не стаў прызначаць новага маркграфа.

Маркграфы Іўрэі правіць

Літаратура правіць

  • Бульст-Тиле Мария Луиза, Йордан Карл, Флекенштейн Йозеф Священная Римская империя: эпоха становления / Пер. с нем. Дробинской К. Л., Неборской Л.Н. под редакцией Ермаченко И.О. — СПб.: Евразия, 2008. — 480 с. — 1000 экз. — ISBN 978-5-8071-310-9
  • Фазоли Джина Короли Италии (888—962 гг.) / Пер. с итал. Лентовской А. В.. — СПб.: Евразия, 2007. — 288 с. — 1 000 экз. — ISBN 978-5-8071-0161-8

Спасылкі правіць

  • MARCHESI d'IVREA (англ.). Foundation for Medieval Genealogy. Праверана 1 кастрычніка 2010.