Адкрыць галоўнае меню

Іў Рашэ (фр.: Yves Rocher; 7 красавіка 1930 - 26 снежня 2009) — французскі прадпрымальнік, заснавальнік вядомай карпарацыі Yves Rocher, якая носіць яго імя і вырабляе "раслінную касметыку". Па задумцы Рашэ, яго прадукцыя павінна была стварацца з прыродных інгрэдыентаў і быць даступнай шырокаму колу спажыўцоў.

Іў Рашэ
фр.: Yves Rocher
Yves Rocher.jpg
Род дзейнасці: прадпрымальнік, палітык
Дата нараджэння: 7 красавіка 1930(1930-04-07)
Месца нараджэння:
Дата смерці: 26 снежня 2009(2009-12-26) (79 гадоў)
Месца смерці:
Месца пахавання:
Узнагароды і прэміі:
камандор ордэна Ганаровага Легіёна
Commons-logo.svg Іў Рашэ на Вікісховішчы

Марка Yves Rocher была створана ў 1959 годзе, а першы яго магазіны адкрыліся ў 1969-м - да гэтага тавары рассылаліся поштай. Станам на 2009 год у кампаніі працуюць 15 тысяч чалавек па ўсяму свету, прадпрыемства Yves Rocher размешчаныя ў трох дзясятках краін, і кампанія мае абарачэнне ў два мільярды еўра.

Акрамя прадпрымальніцкай дзейнасці, Рашэ займаўся грамадскай працай: цягам 46 гадоў, з 1962-га па 2008-ы, ён займаў пасаду мэра ў сваім родным горадзе Ля-Гасылі ў Брэтані.

Афіцэр (1992) і камандор (2007) Ордэну Пачэснага легіёна.

  1. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #110915151 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 13 снежня 2014.
  2. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #110915151 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 31 снежня 2014.