Іван Іосіфавіч Ляўко
Іван Іосіфавіч Ляўко (18 лістапада 1920, в. Каралішчавічы, Менская губерня — ?) — беларускі інжынер-будаўнік. Заслужаны будаўнік БССР (1979).
Іван Іосіфавіч Ляўко | |
---|---|
Дата нараджэння | 18 лістапада 1920 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | невядома |
Род дзейнасці | інжынер у цывільным будаўніцтве |
Месца працы | |
Альма-матар |
|
Партыя | |
Член у | |
Узнагароды |
Біяграфія
правіцьУдзельнік Вялікай Айчыннай вайны. Скончыў Беларускі політэхнічны інстытут у 1953 годзе. Працаваў старшым інжынерам, начальнікам аддзела, намеснікам старшыні Дзяржбуда БССР, дырэктарам Мінскпраекта, першым намеснікам старшыні Мінскага гарвыканкама, з 1981 года — намеснік старшыні Праўлення СА БССР.
Член Саюза архітэктараў СССР з 1961 г. Член КПСС з 1948 г. Пражываў у Мінску.
Дзейнасць
правіцьУдзельнічаў у распрацоўцы генпланаў Мінска (1965, 1982), зрабіў значны ўнёсак у жыллёва-грамадзянскае будаўніцтва, укараненне індустрыяльных метадаў будаўніцтва, ва ўдасканаленне метадаў буйнапанэльнага домабудавання ў Мінску.
Узнагароды
правіцьУзнагароджаны ордэнамі Чырвонай Зоркі, дзвюма Працоўнага Чырвонага Сцяга і «Знак Пашаны», медалямі, трыма Ганаровымі граматамі Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР. Прэмія Савета Міністраў СССР (1978, у аўтарскім калектыве) за распрацоўку праектаў і будаўніцтва буйнапанэльных жылых дамоў у Мінску.
Зноскі
Літаратура
правіць- Левко Иван Иосифович // Архитекторы Советской Белоруссии: Биогр. справочник / Союз архитекторов БССР; Сост. В. И. Аникин и др. — Мн.: Беларусь, 1991. — 262 с. — ISBN 5-338-00611-1. (руск.)