Іван Архіпавіч Аношкін
Іван Архіпавіч Аношкін (21 студзеня 1928, в. Антонаўка, Чавускі раён, Магілёўская вобласць — 3 лютага 2013, Магілёў) — беларускі пісьменнік.
Іван Архіпавіч Аношкін | |
---|---|
Асабістыя звесткі | |
Дата нараджэння | 21 студзеня 1928 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 3 лютага 2013 (85 гадоў) |
Месца смерці | |
Пахаванне | |
Грамадзянства | |
Альма-матар | |
Месца працы | |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | пісьменнік |
Мова твораў | беларуская |
Грамадская дзейнасць | |
Член у |
Біяграфія
правіцьНарадзіўся ў сялянскай сям’і. У 1947 годзе скончыў Суражскае педагагічнае вучылішча ў Бранскай вобласці РСФСР. Працаваў выхавальнікам Далісіцкага дзіцячага дома ў Бранскай вобласці, адказным сакратаром рэдакцыі суражскай раённай газеты «Маяк коммуны». У 1948 годзе пераехаў у Брэсцкую вобласць БССР, працаваў загадчыкам Мышчыцкай пачатковай школы Жабінкаўскага раёна, адказным сакратаром рэдакцыі жабінкаўскай раённай газеты «Ленинский путь», карэспандэнтам абласной газеты «Заря». У 1956 годзе скончыў Рэспубліканскую партыйную школу пры ЦК КПБ, завочна скончыў гістарычны факультэт Магілеўскага педінстытута ў 1964 годзе[1]. Рэдагаваў чэрыкаўскую раённую газету «Сацыялістычная перамога». З 1959 года — літсупрацоўнік, з 1968 года — загадчык аддзела абласной газеты «Магілёўская праўда»[1], а з 1981 года — сакратар Магілёўскага абласнога аддзялення СП БССР.
Член Саюза пісьменнікаў СССР і Беларусі з 1965 года.
Памёр 3 лютага 2013 года ў Магілёве. Пахаваны на паўднёва-ўсходніх могілках Магілёва[2].
Творчасць
правіцьДрукуецца з 1946[1]. Літаратурнай працай займаецца з 1951 года. Аўтар зборнікаў апавяданняў і гумарэсак «Лішні мінус» (1959), «Херувім з чорнымі крыламі» (1984), «Курам не да смеху» (1985), аповесцей і апавяданняў «Старыя знаёмыя» (1963), «Брантазаўр» (1973), «Компас паказвае на захад» (1976), «Землякі» (1979), «Чырвоная каліна стаяла…» (1985). Аўтар кніг для дзяцей «Навічок» (1966), «Алёнчын сакрэт» (1969), «Антонаў ясень» (1981)[1].
Зноскі
- ↑ а б в г Аношкин Иван Архипович // Белорусская ССР: Краткая энциклопедия в 5 т. (руск.) / Ред. колл.: П. У. Бровка и др. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. Биографический справочник. — 737 с. — 50 000 экз.
- ↑ Аблажэй — Брыль – Белліт (14 ліпеня 2023). Праверана 18 ліпеня 2024.
Літаратура
правіць- Аношкін Іван // Беларускія пісьменнікі (1917—1990): Даведнік / Склад. А. К. Гардзіцкі. Нав. рэд. А. Л. Верабей. — Мн.: Мастацкая літаратура, 1994. — 653 с.: іл. — 22 000 экз. — ISBN 5-340-00709-X.
- Аношкін Іван // Беларускія пісьменнікі: Біябібліяграфічны слоўнік. У 6 т. / пад рэд. А. І. Мальдзіса. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 1992—1995.