Іосіф Абрамовіч Збароўскі

(Пасля перасылкі з І. А. Збароўскі)

Іосіф Абрамовіч Збароўскі (17 ліпеня 1936, Рагачоў, Гомельская вобласць — 2007, Мінск) — беларускі архітэктар.

Іосіф Абрамовіч Збароўскі
Дата нараджэння 17 ліпеня 1936(1936-07-17)
Месца нараджэння
Дата смерці 2007
Месца смерці
Грамадзянства
Альма-матар
Месца працы
Член у

Біяграфія правіць

Скончыў Беларускі політэхнічны інстытут у 1961 годзе. Працаваў у Белдзяржпраекце, галоўным архітэктарам Барысава, з 1974 года — начальнік аддзела жыллёва-грамадзянскага будаўніцтва Упраўлення дзяржэкспертызы Дзяржбуда БССР, галоўны спецыяліст аддзела дзяржэкспертызы ў Белдзяржпраекце.

Член Саюза архітэктараў СССР з 1963 года. Пражываў у Мінску.

Памёр у 2007 годзе.

Творчасць правіць

 
Творчыя акадэмічныя майстэрні жывапісу, графікі і скульптуры на вул. Някрасава, 3

Асноўныя працы (у аўтарскім калектыве): школа ў пасёлку Калодзішчы (1961), генплан Барысава (1964—1981), забудова Цэнтральнай плошчы (1964—1977), будынак гаркама і гарвыканкама (1965), мемарыяльны сквер (1967), будынак Дома сувязі (1973—1976), майстэрні Саюза мастакоў БССР па вул. Някрасава ў Мінску (1984).

Зноскі

Літаратура правіць