Іван Аляксандравіч Каменскіх

(Пасля перасылкі з І. А. Каменскіх)

Іван Аляксандравіч Каменскіх (нар. 10 верасня 1940, в. Каменьшына, Аханскі раён, Пермская вобласць) — савецкі архітэктар.

Іван Аляксандравіч Каменскіх
Дата нараджэння 10 верасня 1940(1940-09-10) (83 гады)
Месца нараджэння
Альма-матар
Месца працы
Член у

Біяграфія правіць

Скончыў у 1968 годзе Новасібірскі інжынерна-будаўнічы інстытут. Працаваў у праектных арганізацыях Новасібірска, Наваполацка, з 1976 года — галоўны архітэктар у Гомельграмадзянпраекце, з 1987 года — у г. Калініне Маскоўскай вобласці.

Член Саюза архітэктараў СССР з 1980 года. Пражывае ў Калініне Маскоўскай вобласці.

Творчасць правіць

 
Аўтавакзал у Наваполацку

Асноўныя працы: адміністрацыйна-прыёмны корпус (1972), клуб і лячэбны корпус «Таўрыя» (1970—1974, з Л. Т. Баласавым, М. Ю. Петуховым) у Еўпаторыі, комплекс будынкаў у Сцепнагорску КазССР (1974—1978), аўтавакзал у Наваполацку (1976, з А. І. Машуціным), 12-павярховы жылы дом у Гомелі (1983).

Зноскі

Літаратура правіць