Ірына Эрнстаўна Багдановіч

беларуская паэтка і літаратуразнавец
(Пасля перасылкі з І. Багдановіч)

Ірына Эрнстаўна Багдановіч (нар. 30 красавіка 1956, Ліда) — беларуская паэтэса і літаратуразнавец. Кандыдат філалагічных навук.

Ірына Эрнстаўна Багдановіч
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння 30 красавіка 1956(1956-04-30) (67 гадоў)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Альма-матар
Месца працы
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці паэтка, літаратуразнаўца, перакладчыца, пісьменніца, літаратурная крытык, літаратар
Мова твораў беларуская
Грамадская дзейнасць
Член у

Біяграфія правіць

Скончыла гісторыка-філалагічны факультэт Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэта (1978) і аспірантуру пры Інстытуце літаратуры імя Я. Купалы АН Беларусі (1983). 3 1983 года працуе ў Інстытуце літаратуры АН Беларусі.

Творчасць правіць

Друкуецца з 1973 года. Аўтар кніг вершаў «Чаравікі маленства» (1985), «Фрэскі» (1989), «Вялікдзень» (1993), «Сармацкі альбом» (2004), «Прыватныя рымляне» (2006), манаграфій «Янка Купала і рамантызм» (1989), «Авангард і традыцыя: беларуская паэзія на хвалі нацыянальнага адраджэння» (2001). Укладальнік зборнікаў «Казімір Сваяк. Выбраныя творы» (2010) і «Вінцук Адважны. Выбраныя творы» (2011). Перакладае з польскай мовы.

У яе зборніках вершаў паэтычны роздум пра родны край, яго гісторыю і культуру, няпростыя клопаты і турботы сучаснікаў[1].

Зноскі

  1. І. Саламевіч (1996)

Літаратура правіць

Спасылкі правіць