Ілары Барашка
Ілары (Іларыён Мацвеевіч) Барашка (25 ліпеня 1905, Мінск — 3 чэрвеня 1968) — беларускі савецкі празаік і перакладчык[1].
Ілары Барашка | |
---|---|
Асабістыя звесткі | |
Імя пры нараджэнні | Іларыён Мацвеевіч Барашка |
Дата нараджэння | 25 ліпеня 1905 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 3 чэрвеня 1968 (62 гады) |
Месца смерці | |
Пахаванне | |
Грамадзянства | |
Альма-матар | |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | перакладчык, пісьменнік |
Мова твораў | беларуская |
Грамадская дзейнасць | |
Член у | |
Творы ў Вікікрыніцах | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Біяграфія
правіцьУ 1930 годзе скончыў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт, у 1938 годзе — кінаакадэмію ў Маскве. Працаваў у перыядычным друку, на кінастудыі «Савецкая Беларусь» (1932—1936). Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны. Пасля вайны ў міністэрствах культуры СССР і РСФСР.
Творчасць
правіцьАўтар празаічных зборнікаў «У прасторы» (1926), «Камунары», «На розныя тэмы» (абодва 1931), «Блізкія далі» (1959), аповесці «Рыгор Галота» (1929), вершаванага нарысу «Асінстан» (1931), сцэнараў фільмаў «Дняпро ў агні» (сумесна з Р. Кобецам), 1937, «Якуб Колас — народны паэт Беларусі», «Георгій Скарына» (1963) і іншых[1].
Пераклаў з беларускай мовы шэраг драматургічных твораў, у прыватнасці, п’есу А. І. Маўзона «Канстанцін Заслонаў».
Зноскі
Літаратура
правіцьБеларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 2: Аршыца — Беларусцы / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1996. — Т. 2. — 480 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0061-7 (т. 2).