Ігар Аляксандравіч Бокі
І́гар Алякса́ндравіч Бо́кі[A] (нар. 28 чэрвеня 1994, Бабруйск, Магілёўская вобласць) — беларускі плывец-паралімпіец, які выступае сярод спартсменаў з парушэннем зроку. Самы тытулаваны беларускі паралімпіец[3][4], 21-разовы паралімпійскі чэмпіён, шматразовы прызёр чэмпіянатаў Еўропы і свету, уладальнік 11 дзейных сусветных рэкордаў. Заслужаны майстар спорту Рэспублікі Беларусь (2022)[5].
Ігар Бокі | |
---|---|
| |
Агульная інфармацыя | |
Пол | мужчынскі пол |
Поўнае імя | Ігар Аляксандравіч Бокі |
Мянушкі | беларускі Фелпс[1] |
Спецыялізацыя | паралімпійскае плаванне |
Клуб | БФСТ Дынама |
Нарадзіўся |
28 чэрвеня 1994 (30 гадоў) |
Грамадзянства | Беларусь |
Альма-матар | |
Гады кар’еры | 2009 — цяперашні час |
Трэнеры | Генадзь Вішнякоў[2] |
Рост | 190 см[2] |
Спартыўнае званне | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Двойчы прызнаваўся «Сусветным плыўцом-паралімпійцам года » па версіі амерыканскага часопіса «Swimming World »[6]. За выбітныя спартыўныя дасягненні Ігара Бокага называюць «беларускім Майклам Фелпсам»[1][4].
Біяграфія
правіцьБацькі Ігара Бокага — Аляксандр Антонавіч і Алена Валянцінаўна — не мелі дачынення да прафесійнага спорту. У шасцігадовым узросце маці аддала Ігара ў секцыю плавання Бабруйскай ДЮСШ № 4, дзе ён трэніраваўся пад кіраўніцтвам трэнера Наталлі Паздняковай. Выступаў на міжнародных юніёрскіх спаборніцтвах. Выканаў нарматыў майстра спорту Рэспублікі Беларусь[7].
З ранняга дзяцінства Ігар хварэў на блізарукасць, астыгматызм, частковую атрафію зрокавага нерва, стончаную сятчатку і плямы на вочным дне. Захворванні ўскладніліся ў падлеткавым узросце ў сувязі з хуткім ростам арганізма. Да 14 гадоў ён атрымаў трэцюю ступень інваліднасці[7].
У 2008 годзе спрабаваў паступіць у Рэспубліканскі цэнтр алімпійскай падрыхтоўкі па плаванні, але не прайшоў медыцынскую камісію. У 2009 годзе паступіў у Бабруйскае дзяржаўнае вучылішча алімпійскага рэзерву, і ўжо праз месяц яго запрасіў у Мінск трэнер паралімпійскай зборнай па плаванні Генадзь Вішнякоў. Ва ўзросце 15 гадоў Ігар Бокі перайшоў у паралімпійскі спорт[7].
Скончыў Мiнскае абласное вучылішча алімпійскага рэзерву (2012) і юрыдычны факультэт БДУ па спецыяльнасці «правазнаўства» (завочна, 2018)[8].
З 2010 года трэніруецца ў Рэспубліканскім цэнтры алімпійскай падрыхтоўкі па паралімпійскіх і дэфлімпійскіх відах спорту пад кіраўніцтвам заслужанага трэнера Беларусі Генадзя Вішнякова. Уваходзіць у склад нацыянальнай каманды Рэспублікі Беларусь па інваспорце.
Спартыўная кар’ера
правіцьПрымае ўдзел у спартыўных турнірах сярод інвалідаў з 2009 года, дзе спаборнічае ў катэгорыях S13, SB13 і SM13 (сярод інвалідаў з мінімальнымі парушэннямі зроку). Выступае ў паралімпійскім плаванні брасам, батэрфляем, вольным стылем, на спіне і комплексным плаванні ў 50-метровым басейне.
У 2009 годзе — чэмпіён Беларусі сярод інвалідаў на дыстанцыі 200 м на спіне і прызёр зімовага і летняга Чэмпіянатаў Беларусі на кароткай вадзе[9].
У 2010 годзе стаў трохразовым прызёрам адкрытага Чэмпіяната Германіі па інваспорце. На першым у кар’еры чэмпіянаце свету ў Эйндхавене ў тым жа годзе ўзяў 4 залатыя медалі на дыстанцыях 200 м — комплекснае плаванне, 100 м — на спіне, 400 м — вольным стылем, 100 м — батэрфляй, прытым на двух апошніх дыстанцыях усталяваў новыя сусветныя рэкорды[9].
На Чэмпіянаце Еўропы сярод інвалідаў 2011 года ў Берліне перамог на дыстанцыях 100 м — на спіне, 400 м — вольным стылем, 100 м — батэрфляй і стаў бронзавым прызёрам на дыстанцыі 100 м — вольным стылем. Па выніках чэмпіянату абнавіў сусветныя рэкорды ў катэгорыях 100 м — батэрфляй і 100 м — вольным стылем[9].
Бронзавы прызёр Чэмпіяната Беларусі на кароткай вадзе 2011 года на дыстанцыі 100 м комплексным плаваннем і ў камбінаванай эстафеце 4 × 50 м. У 2011 годзе Ігару Бокаму прысвоена спартыўнае званне «Майстар спорту Рэспублікі Беларусь міжнароднага класа»[9].
Выступаючы за Беларусь на летніх Паралімпійскіх гульнях 2012 года ў Лондане, выйграў шэсць медалёў: пяць залатых — на дыстанцыях 100 м батэрфляем, вольным стылем і на спіне, 200 м комплексным плаваннем і адзін срэбны — на 50-мятровай дыстанцыі вольным стылем, а таксама ўсталяваў тры сусветныя рэкорды[7]. Стаў адным з самых тытулаваных спартсменаў паралімпіяды[9].
У 2013 годзе на Чэмпіянаце свету ў Манрэалі здабыў пяць залатых медалёў на дыстанцыях 100 м — на спіне, 100 м — батэрфляй, 100 м — вольны стыль, 200 м — комплекснае плаванне і 400 м — вольны стыль. На апошніх двух дыстанцыях усталяваў новыя сусветныя рэкорды[9].
Пераможца Кубка Беларусі па плаванні 2013 года на дыстанцыі 200 м вольным стылем[10].
У 2014 годзе заваяваў два залатыя медалі на Кантынентальным форуме ў Эйндхавене на дыстанцыях 50 і 100 м вольным стылем[11].
На Чэмпіянаце свету 2015 года ў Глазга стаў шасціразовым залатым прызёрам у катэгорыях 50, 100 і 400 м вольным стылем, 100 м на спіне, 100 м батэрфляем і 200 м комплексным плаваннем, а таксама срэбным прызёрам на дыстанцыі 100 м брасам. Па выніках чэмпіяната атрымаў паралімпійскую ліцэнзію на гульні ў Рыа[12].
Выйграў шэсць залатых медалёў на Кантынентальным форуме ў Фуншале ў 2016 годзе. Ён перамог на фінальных заплывах 50 і 100 м вольным стылем, 100 м на спіне, 100 м батэрфляем, 200 м комплексным плаваннем і 400 м вольным стылем, а таксама ўзяў бронзавы медаль на дыстанцыі 100 м брасам[13].
Удзельнік летніх Паралімпійскіх гульняў 2016 года ў Рыа-дэ-Жанэйра, дзе заваяваў 6 залатых медалёў на дыстанцыях 50, 100 і 400 м — вольны стыль, 200 м — комплексны стыль, 100 м — батэрфляй, а таксама бронзавы медаль у плаванні 100 м брасам[14]. Усталяваў сусветныя рэкорды на дыстанцыях 100 м на спіне і 100 м батэрфляем, дзе паказаў час 53,85 с і пераўзышоў уласны сусветны рэкорд, усталяваны 15 ліпеня 2015 года на першынстве планеты ў Глазга (54,44). Па выніках спаборніцтва стаў адзінаццаціразовым паралімпійскім чэмпіёнам, самым тытулаваным спартсменам гульняў[15] і самым тытулаваным беларускім паралімпійцам[9].
Па выніках Чэмпіяната свету 2017 года ў Мехіка заваяваў 7 залатых медалёў на дыстанцыях 50, 100 і 400 м вольным стылем, 100 м на спіне, батэрфляем і брасам і 200 м комплексным плаваннем[16].
У 2018 годзе на Чэмпіянаце Еўропы ў Дубліне перамог на дыстанцыях 100 м — батэрфляй, 100 м — брас, 200 м — комплекснае плаванне, 100 м — на спіне, 50, 100 і 400 м — вольны стыль[17].
Шасціразовы чэмпіён свету 2019 года ў Лондане на дыстанцыях 50, 100 і 400 м вольным стылем, 100 м на спіне, 100 м батэрфляем, 200 м комплексным плаваннем і бронзавы прызёр у плаванні 100 м брасам. Атрымаў імянную ліцэнзію на Паралімпійскія гульні ў Токіа[18].
На адкрытым Чэмпіянаце Еўропы 2021 года ў Фуншале перамог на дыстанцыях 100 м — батэрфляй, 200 м — комплекснае плаванне, 100 м — на спіне, 50, 100 і 400 м — вольны стыль, стаў срэбным прызёрам на дыстанцыі 100 м — брас[19].
Паспяхова выступіў на XVI Паралімпійскіх гульнях 2020 года ў Токіа, заваяваўшы пяць залатых медалёў і абнавіўшы сусветныя дасягненні на дыстанцыі 100 м батэрфляем і на аналагічнай дыстанцыі ў плаванні на спіне, 200 м комплексным плаваннем, а таксама на 50 м і 400 м вольным стылем[20].
На Паралімпійскіх гульнях 2024 года ў Парыжы выступаў як індывідуальны нейтральны атлет. 3 верасня ў фінальным заплыве на дыстанцыі 200 метраў комплексным плаваннем выйраў сваю пятую залатую ўзнагароду на гэтым форуме і дваццаць першае паралімпійскае золата. Пры гэтым Ігар Бокі ўстанавіў новы сусветны рэкорд, пабіўшы ўласнае дасягненне з такійскай Паралімпіяды-2020.
Рэкорды
правіцьІгару Бокаму належаць 11 сусветных рэкордаў у 50-метровым басейне ў катэгорыі S13 на дыстанцыях 50, 100, 200, 400 і 800 м вольным стылем, 50, 100 і 200 м на спіне, 100 і 200 м батэрфляем і 200 м комплексным плаваннем[21]:
Дыстанцыя | Рэкордны вынік, с | Катэгорыя | Дата | Спаборніцтва | Месца правядзення |
---|---|---|---|---|---|
50 м вольны стыль | 13 ліпеня 2015 | Чэмпіянат свету сярод інвалідаў | Глазга, Шатландыя | ||
100 м вольны стыль | 18 жніўня 2018 | Чэмпіянат Еўропы сярод інвалідаў | Дублін, Ірландыя | ||
200 м вольны стыль | 6 чэрвеня 2019 | Міжнародны чэмпіянат Германіі | Берлін, Германія | ||
400 м вольны стыль | 16 жніўня 2013 | Чэмпіянат свету сярод інвалідаў | Манрэаль, Канада | ||
800 м вольны стыль | 7 чэрвеня 2019 | Міжнародны чэмпіянат Германіі | Берлін, Германія | ||
50 м на спіне | 8 чэрвеня 2018 | Міжнародны чэмпіянат Германіі | Берлін, Германія | ||
100 м на спіне | 17 верасня 2016 | Паралімпійскія гульні | Рыа-дэ-Жанэйра, Бразілія | ||
200 м на спіне | 7 чэрвеня 2019 | Міжнародны чэмпіянат Германіі | Берлін, Германія | ||
100 м батэрфляй | 16 мая 2021 | Чэмпіянат Еўропы сярод інвалідаў | Фуншал, Партугалія | ||
200 м батэрфляй | 9 чэрвеня 2018 | Міжнародны чэмпіянат Германіі | Берлін, Германія | ||
200 м комплекс | 12 жніўня 2013 | Чэмпіянат свету сярод інвалідаў | Манрэаль, Канада |
Уладальнік 6 паралімпійскіх рэкордаў у катэгорыі S13 на дыстанцыях 50, 100 і 400 м вольным стылем, 100 м на спіне, 100 м батэрфляем і 200 м комплексным плаваннем (усталяваны на летніх Паралімпійскіх гульнях 2016 года).
Усталяваў 12 еўрапейскіх рэкордаў у катэгорыі S13 на дыстанцыях 50, 100, 200, 400 і 800 м вольным стылем, 50, 100 і 200 м на спіне, 50, 100 і 200 м батэрфляем і 200 м комплексным плаваннем.
Рэкардсмен Беларусі на дыстанцыі 400 м вольным стылем у 50-метровым басейне з вынікам 3:52.78 с[22]. Рэкорд пастаўлены на Чэмпіянаце Беларусі 2013 года ў Брэсце.
Дасягненні
правіць- 11-разовы рэкардсмен свету, 6-разовы рэкардсмен Паралімпійскіх гульняў, 12-разовы рэкардсмен Еўропы, рэкардсмен Беларусі.
- шаснаццаціразовы паралімпійскі чэмпіён: 2012, 2016, 2020;
- дваццацівасьміразовы чэмпіён свету: 2010, 2013, 2015, 2017, 2019;
- дваццаціпяціразовы чэмпіён Еўропы: 2011, 2014, 2016, 2018, 2021;
- чэмпіён Беларусі: 2009, 2014, 2016;
- сярэбраны прызёр Паралімпійскіх гульняў: 2016;
- сярэбраны прызёр Чэмпіяната свету: 2015;
- сярэбраны прызёр Чэмпіяната Еўропы: 2021;
- бронзавы прызёр Паралімпійскіх гульняў: 2016;
- бронзавы прызёр Чэмпіяната свету: 2019;
- бронзавы прызёр Чэмпіяната Еўропы: 2011, 2016;
У 2017 годзе намінаваны на міжнародную прэмію «Laureus World Sports Awards » у катэгорыі «Спартсмен года з абмежаванымі магчымасцямі»[23]. У 2015 і 2018 гадах амерыканскі часопіс «Swimming World » прызнаў Ігара Бокага «Сусветным плыўцом-паралімпійцам года »[6].
У 2012 і 2017 гадах удастоены прыза «За волю да перамогі» конкурса «Трыумф. Героям спорта», арганізаванага Прэзідэнцкім спартыўным клубам, Нацыянальнай дзяржаўнай тэлерадыёкампаніяй, Нацыянальным алімпійскім камітэтам і Міністэрствам спорту і турызму Беларусі[24][25].
Табліца выступленняў
правіць
|
|
Дзяржаўныя ўзнагароды
правіцьУзнагароджаны ордэнам Айчыны II ступені (2024)[26] і III ступені (2016)[27], Ганаровай граматай Магілёўскага аблвыканкама (2021)[28], нагрудным знакам «За развіццё фізічнай культуры і спорту ў Рэспубліцы Беларусь» (2017)[29]. Ганаровы грамадзянін Бабруйска (2013)[9]. Удастоены ганаровага звання «Заслужаны майстар спорту Рэспублікі Беларусь» (2022)[5], прэміі Магілёўскага аблвыканкама «Чалавек года Магілёўшчыны-2012»[30], спецыяльнай прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь «Беларускі спартыўны Алімп» (2021)[31].
Асабістае жыццё
правіцьЗаўвагі
правіць- ↑ сустракаецца варыянт напісання прозвішча Бо́кій, карэктная форма ў родным склоне — Бо́кага
Зноскі
- ↑ а б Ігар Бокі заваяваў чацвёртае золата Паралімпіяды . Белтэлерадыёкампанія (29 жніўня 2021).
- ↑ а б BOKI Ihar — Athlete Bio (англ.). infostradasports.com. Архівавана з першакрыніцы 28 лютага 2021.
- ↑ Валерыя Сцяцко.. Людзі, якія не ведаюць абмежаванняў. Неверагодныя гісторыі параалімпійскіх чэмпіёнаў . Звязда (29 жніўня 2021).
- ↑ а б Олег Петров.. Игорь Бокий просит не сравнивать его с Майклом Фелпсом (руск.). Комсомольская правда (23 верасня 2016).
- ↑ а б Прадстаўнікі сферы спорту ўзнагароджаны ордэнамі і медалямі за дасягненне высокіх спартыўных вынікаў на летніх Алімпійскіх і Паралімпійскіх гульнях у Токіа // Афіцыйны інтэрнэт-партал Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, 14 студзеня 2022.
- ↑ а б World swimmers of the year (англ.). Swimming World Award Honorees.
- ↑ а б в г Наталья Назаренко.. Игорь Бокий — обычный человек и необычный чемпион. Игорь Бокий — человек амфибия с характером камикадзе: чем живет паралимпийский чемпион (руск.).
- ↑ Выпускник юридического факультета завоевал пять золотых медалей на Паралимпийских играх в Токио (руск.)(недаступная спасылка). БГУ (8 верасня 2018). Архівавана з першакрыніцы 21 верасня 2021. Праверана 19 верасня 2021.
- ↑ а б в г д е ё ж Бокий Игорь Александрович. Гордость и слава Бобруйска (руск.). Бобруйский городской исполнительный комитет. Архівавана з першакрыніцы 31 кастрычніка 2020.
- ↑ Бобруйчанин Игорь Бокий выиграл дистанцию на Кубке Беларуси по плаванию (руск.)(недаступная спасылка). Могилёвский областной исполнительный комитет (31 студзеня 2013). Архівавана з першакрыніцы 22 студзеня 2021. Праверана 19 верасня 2021.
- ↑ События уходящего 2014 года — С. 153 (руск.). БГУ.(недаступная спасылка)
- ↑ Четвертую золотую медаль завоевал третьекурсник юридического факультета БГУ Игорь Бокий на мировом чемпионате в Глазго (руск.)(недаступная спасылка). БГУ (17 ліпеня 2015). Архівавана з першакрыніцы 17 верасня 2021. Праверана 17 верасня 2021.
- ↑ Белорус Игорь Бокий выиграл шесть золотых наград на ЧЕ по плаванию среди паралимпийцев (руск.). БелТА (11 мая 2016).
- ↑ Пловец Игорь Бокий стал шестикратным чемпионом Паралимпиады в Рио (руск.)(недаступная спасылка). Belarus.by (18 верасня 2016). Архівавана з першакрыніцы 17 верасня 2021. Праверана 17 верасня 2021.
- ↑ ИГОРЬ БОКИЙ — один из главных героев Паралимпийских игр (руск.)(недаступная спасылка). БГУФК. Архівавана з першакрыніцы 17 верасня 2021. Праверана 17 верасня 2021.
- ↑ Семь золотых медалей завоевал Игорь Бокий на ЧМ по плаванию среди паралимпийцев в Мехико (руск.)(недаступная спасылка). Могилёвский областной исполнительный комитет (8 снежня 2017). Архівавана з першакрыніцы 25 лістапада 2020. Праверана 19 верасня 2021.
- ↑ Семь золотых медалей завоевал паралимпиец Игорь Бокий на Чемпионате Европы по плаванию в Дублине (руск.)(недаступная спасылка). Могилёвский областной исполнительный комитет (21 жніўня 2018). Архівавана з першакрыніцы 17 верасня 2021. Праверана 17 верасня 2021.
- ↑ Итоги выступления национальной команды Республики Беларусь по инваспорту на Чемпионате мира 2020 года по плаванию среди спортсменов с нарушением зрения и опорно-двигательного аппарата (руск.). РЦОП по паралимпийским и дефлимпийским видам спорта (20 верасня 2019).
- ↑ Успешное выступление белорусских пловцов (руск.). Белорусское общество инвалидов по зрению (24 мая 2021).
- ↑ Ігар Бокій выйграў пятае золата Паралімпіяды ў Токіа . Звязда (30 жніўня 2021).
- ↑ Records World Para Swimming (англ.). World Para Swimming.
- ↑ Рекорды-бассейн 50 м. (руск.). Белорусская федерация плавания.
- ↑ Пловец Игорь Бокий уступил итальянке Беатрис Вио премию Laureus World Sports Awards (руск.). БелТА (15 лютага 2017).
- ↑ Бобруйчанин Игорь Бокий стал одним из победителей конкурса «Триумф. Героям спорта 2012»(недаступная спасылка). Могилёвский областной исполнительный комитет (28 лютага 2013). Архівавана з першакрыніцы 16 студзеня 2021. Праверана 19 верасня 2021.
- ↑ В конкурсе «Триумф. Героям спорта» Игорь Бокий удостоен приза за «Волю к победе»(недаступная спасылка). Могилёвский областной исполнительный комитет (27 лютага 2017). Архівавана з першакрыніцы 11 верасня 2020. Праверана 19 верасня 2021.
- ↑ Дзяржузнагарод удастоены спартсмены і трэнер нацыянальнай каманды па інваспорце
- ↑ Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь № 450 ад 13 снежня 2016 г. «Аб узнагароджанні»
- ↑ В Могилеве чествовали призеров и участников Олимпийских и Паралимпийских игр в Токио – уроженцев региона (руск.). СБ. Беларусь сегодня (16 верасня 2021).
- ↑ В центре «Фристайл» прошло чествование чемпионов и призеров Олимпийских и Паралимпийских игр (руск.)(недаступная спасылка). Спортивный клуб Федерации профсюзов Беларуси (8 студзеня 2017). Архівавана з першакрыніцы 4 лютага 2020. Праверана 19 верасня 2021.
- ↑ Специальная премия Могилевского облисполкома «Человек года» присуждена 15 представителям региона. (руск.). БелТА (23 студзеня 2013).
- ↑ Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь № 3 ад 3 студзеня 2022 г. «Аб прысуджэнні спецыяльнай прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь»
- ↑ Алексей Белоусов.. Кто такой Игорь Бокий, который завоевал уже 12 золотых медалей Паралимпиады и скоро обгонит Дарью Домрачеву по призовым (руск.). Комсомольская правда (25 жніўня 2021).(недаступная спасылка)
Спасылкі
правіцьІгар Аляксандравіч Бокі на Вікісховішчы |
- Профіль на сайце Міжнароднага паралімпійскага камітэта (англ.)
- Вынікі выступленняў на сайце paralympic.org Архівавана 28 лютага 2021. (англ.)
- Вынікі выступленняў на сайце swimrankings.net (англ.)