Іван Васілевіч Болдзін
Іван Васілевіч Болдзін (15 жніўня 1892, в. Высоцкая Інсарскага р-на, Мардовія, Расія — 28 мая 1965) — савецкі ваенны дзеяч. Генерал-палкоўнік (1944).
Іван Васілевіч Болдзін | |
---|---|
Дата нараджэння | 3 (15) жніўня 1892 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 28 сакавіка 1965[1] (72 гады) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Альма-матар | |
Грамадзянства | |
Прыналежнасць |
Расійская імперыя СССР |
Гады службы |
1914 — 1917 1918 — 1965 |
Званне |
|
Камандаваў | 50-я армія, Усходне-Сібірская ваенная акруга |
Бітвы/войны | Першая сусветная вайна, Грамадзянская вайна ў Расіі, Вялікая Айчынная вайна |
Узнагароды і званні | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Скончыў курсы «Выстрал» (1923), Ваенную акадэмію імя Фрунзе (1936). У арміі з 1914, у Чырвонай Арміі з 1919, удзельнік І сусветнай і грамадзянскай войнаў. Удзельнік пахода Чырвонай Арміі ў Заходнюю Беларусь (1939). 3 1940 намеснік камандуючага войскамі Заходняй асобай ваеннай акругі. У Вялікую Айчынную вайну камандуючы аператыўнай групай войск, удзельнік абарончых баёў на Гродзеншчыне, вывеў групу савецкіх байцоў з акружэння. З лістапада 1941 камандаваў 50-й арміяй, якая ўдзельнічала ў баях пад Масквой, на Курскай дузе, Беларускай наступальнай аперацыі. Ваяваў на тэрыторыі Польшчы, Усходняй Прусіі. З красавіка 1945 намеснік камандуючага 3-м Украінскім фронтам. Пасля вайны на камандных пасадах у Савецкай Арміі, у Групе генеральных інспектараў Міністэрства абароны СССР. Аўтар успамінаў «Старонкі жыцця» (1961).
Ганаровы грамадзянін Гродна (1968).
Памяць
правіцьІмем Болдзіна названы вуліцы ў Гродне, Магілёве, Калузе, Туле, Саранску, Кадошкіне (Мардовія), Шчокіне (Тульская вобласць), сквер у Калузе.
Зноскі
- ↑ Болдин Иван Васильевич // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 27 верасня 2015.
Літаратура
правіць- Болдзін // БЭ ў 18 т. Т. 3. Мн., 1996.
- Болдин // Гродно. Энцикл. справ. Мн., 1989.