Іван Данілавіч Кока

(Пасля перасылкі з І. Д. Кока)

Іван Данілавіч Кока (нар. 4 красавіка 1931, с. Пяскі, Лубенскі раён, Палтаўская вобласць, УССР) — беларускі архітэктар.

Іван Данілавіч Кока
Дата нараджэння 4 красавіка 1931(1931-04-04) (93 гады)
Месца нараджэння
Альма-матар
Месца працы
Член у

Біяграфія правіць

Скончыў Беларускі політэхнічны інстытут у 1964 годзе. Працаваў у Белдзіпрасельбудзе, з 1967 года — кіраўніком групы архітэктараў у Белкамунпраекце, з 1969 года — намеснік начальніка Упраўлення па будаўніцтве і архітэктуры Мінаблвыканкама, з 1975 года — галоўны архітэктар аддзела генплана ў Сельгастэхпраекце.

Член Саюза архітэктараў СССР з 1970 года. Пражывае ў г. Мінску.

Творчасць правіць

Асноўныя працы (у аўтарскім калектыве): генпланы цэнтральных сядзіб у саўгасах «Спадарожнік» Мінскага (1964), «Гайна» Лагойскага (1968) раёнаў, у калгасе «Ленінская іскра» Крайскага раёна[удакладніць] (1970), піянерлагеры ў Даўгаўпілсе (1976), у в. Талька (1969), генпланы мясакамбіната ў г. Бярозе (1976), Калінкавічах (1977), рэканструкцыя малаказаводаў, мясакамбінатаў у Барысаве, Пінску, Слуцку, Маладзечне (1972—1975), раённыя рамонтныя прадпрыемствы сельгастэхнікі ў Дзяржынску, завод аднаўлення трактарных дэталяў у Полацку, аўтаматызаваная база сельгастэхнікі ў Фаніпалі (1975—1986).

Зноскі

Літаратура правіць