Іван Антонавіч Качарга

(Пасля перасылкі з І. Качарга)

Іван Антонавіч Качарга́ (6 кастрычніка 1881, г. Носаўка, Чарнігаўская вобласць, Украіна — 29 снежня 1952) — украінскі драматург. Заслужаны дзеяч мастацтваў Украіны (1950).

Іван Антонавіч Качарга
P1080060-001.JPG
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння 24 верасня (6 кастрычніка) 1881
Месца нараджэння
Дата смерці 29 снежня 1952(1952-12-29) (71 год)
Месца смерці
Пахаванне
Грамадзянства
Альма-матар
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці пісьменнік, драматург
Жанр драма і п’еса
Мова твораў украінская мова
Прэміі
Сталінская прэмія
Узнагароды
ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга медаль «За доблесную працу ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.» ордэн Святога Станіслава
Honored Art Worker of the USSR
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

БіяграфіяПравіць

Скончыў Кіеўскі ўніверсітэт у 1903 годзе. Як тэатральны крытык друкаваўся з 1904 года.

ТворчасцьПравіць

Аўтар п’ес гістарычнай тэматыкі: драматычныя казкі «Песня ў келіху» (пастаўлены ў 1926), камедый «Фея горкага міндалю» (пастаўлены ў 1926), «Марка ў пекле» (пастаўлены ў 1928), «Гадзіншчык і курыца, ці Майстры часу» (1934, пастаўлена ў БДТ-3 1935), драматычных паэм «Свеччына вяселле» (1931), «Яраслаў Мудры» (1946, Дзяржаўная прэмія СССР 1948), «Прарок» (нап. 1948, пра Т. Шаўчэнку). Сучасная яму рэчаіснасць у п’есах «Пойдзеш — не вернешся» (1936), «Імя» (1937), «Экзамен па анатоміі» (1940), «Начная трывога» (1943) і інш. Творы Качаргі вызначаюцца філасофскай напоўненасцю, паглыбленай цікавасцю да маральна-этычных праблем.

ТворыПравіць

  • Твори. Київ, 1976; Рус. пер. — Исто-рические драми. М., 1954.

ЛітаратураПравіць