Ілья Мікітавіч Фёдараў
архітэктар, мастак
(Пасля перасылкі з І. М. Фёдараў)
Ілья Мікітавіч Фёдараў (1815 — пасля 1890) — беларускі архітэктар, мастак.
Ілья Мікітавіч Фёдараў | |
---|---|
Дата нараджэння | 1815 |
Дата смерці | не раней за 1890 |
Альма-матар | |
Працаваў у гарадах | Магілёў |
Узнагароды |
Біяграфія
правіцьСкончыў у 1836 годзе Пецярбургскую Акадэмію мастацтваў. Працаваў памочнікам, з 18 ліпеня[1] 1844 па 1873 год Магілёўскім губернскім архітэктарам, адначасова у 1844—1870 гадах Магілёўскім епархіяльным архітэктарам[2].
Творчасць
правіцьСярод работ — праекты будынкаў багадзельняў (1837, 1850, 1855), інстытута шляхетных дзяўчат, пансіяната пры Магілёўскай губернскай камісіі і будынка пажарнай каманды (1848—1852), казармы для жандарскай каманды (1850), жылога дома для свяшчэнніка Троіцкай царквы (1859) і рэканструкцыі астрога (1838), распрацаваў праектную дакументацыю на рамонт будынка Магілёўскага губернскага праўлення. У 1843 выканаў праект будынка прысутных месцаў для Сянно[2].
Узнагароды
правіць- Ордэн Святога Станіслава 2-й ступені
- Ордэн Святой Ганны 3-й ступені
- Медаль у памяць вайны 1853-56 гадоў
- Знак адрознення за бездакорную службу за 20 гадоў
Зноскі
- ↑ Памятная книжка Могилевской губернии на 1869. С. 38
- ↑ а б Фёдараў Ілья Мікітавіч // Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік / Беларус. Энцыкл.; Рэкал.: А. А. Воінаў і інш. — Мн.: БелЭн, 1993. — 620 с. — 10 000 экз. — ISBN 5-85700-078-5.
Літаратура
правіць- Фёдараў Ілья Мікітавіч // Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік / Беларус. Энцыкл.; Рэкал.: А. А. Воінаў і інш. — Мн.: БелЭн, 1993. — 620 с. — 10 000 экз. — ISBN 5-85700-078-5.