Іосіф Пятровіч Лакштанаў

(Пасля перасылкі з І. П. Лакштанаў)

Іосіф Пятровіч Лакшта́наў (22 жніўня 1911, Сумы, Украіна — 11 верасня 1986) — беларускі акцёр, рэжысёр. Заслужаны артыст Беларускай ССР (1970).

Іосіф Пятровіч Лакштанаў
Дата нараджэння 22 жніўня 1911(1911-08-22)
Месца нараджэння
Дата смерці 11 верасня 1986(1986-09-11) (75 гадоў)
Жонка Ільза Канстанцінаўна Лакштанава
Прафесія тэатральны акцёр, тэатральны рэжысёр
Тэатр
Член у
Узнагароды
Заслужаны артыст Беларускай ССР

Біяграфія правіць

Скончыў у 1936 годзе студыю тэатра імя Лесі Украінкі ў Кіеве, у 1939 годзе — студыю Тэатра імя Станіслаўскага ў Маскве. Працаваў у тэатрах Расіі. З 1952 года ў Дзяржаўным рускім драматычным тэатры Беларусі. З 1960 года рэжысёр, у 1980—1985 гадах артыст Беларускай філармоніі.

Член Беларускага саюза тэатральных дзеячаў з 1952 года.

Творчасць правіць

Выканаўца характарных роляў, спалучаў глыбокі псіхалагізм з яркасцю формы, музыкальнасцю: у Рускім драматычным тэатры Беларусі Пінчук, Мікалай II («Брэсцкая крэпасць», «Галоўная стаўка» К. Губарэвіча), Першы афіцэр («Аптымістычная трагедыя[ru]» У. Вішнеўскага), Міка Ставінскі («Барабаншчыца» А. Салынскага), Люсінда («Хітрамудрая закаханая[es]» Лопэ дэ Вэгі), Кароль французскі («Кароль Лір» У. Шэкспіра). Сярод пастановак: «Не называючы прозвішчаў» В. Мінко і «Вясна ў Маскве» В. Гусева (1953), «Паўторны візіт» С. Дубравіна (1957), «Далёкая дарога» А. Арбузава (1958).

Сям’я правіць

Муж актрысы Ільзы Лакштанавай (1923 — ?).

Літаратура правіць