Іван Уладзіміравіч Бельскі
Іван Уладзіміравіч кн. Бельскі (? — пасля 1446) — князь бельскі (1420—1435), князь наўгародскі (1445—1446). Сын Уладзіміра Альгердавіча.
Іван Уладзіміравіч Бельскі | |
---|---|
![]() | |
Смерць | не раней за 1452, каля 1450 ці не раней за 1446 |
Род | Бельскія |
Бацька | Уладзімір Альгердавіч |
Жонка | Васіліса Гальшанская |
Дзеці | Фёдар Іванавіч Бельскі, Сямён Іванавіч Бельскі[d], Марыя Іванаўна Бельская[d], Агнешка Бельская[d] і Ганна Бельская[d] |
Удзельнічаў у паходзе Вітаўта на Маскву і стаянні на Угры (1408). У 1420 годзе атрымаў ва ўдзел горад Белы ў Смаленскай зямлі. У 1422 годзе ажаніўся з Васілісай (пам. да 1484) дачкой Андрэя Гальшанскага. У 1432 годзе як сведка падпісаў дагавор з Ордэнам. Падчас феадальнай вайны ў ВКЛ (1432—1437) спачатку падтрымліваў Жыгімонта Кейстутавіча, але калі Свідрыгайла Альгердавіч узяў у заклад яго жонку Васіліну, вымушаны быў перайсці на бок Свідрыгайлы. У 1435 годзе ў бітве пад Вількамірам трапіў у палон да Жыгімонта Кейстутавіча і быў у зняволенні да 1440 года.
Л. Вайтовіч дапускае, што князь Ілля, згаданы ў адным з запісаў Кіева-Пячэрскага памянніка (паз. 131 паводле нумарацыі Вайтовіча) сярод сваякоў Алелькавічаў — гэта Іван Уладзіміравіч, запісаны пад хрысцільным імем.
Апроч сыноў, меў дачку Васілісу, жонку князя астрожскага Івана Васілевіча.
Меў 7 дзяцей, у т.л. сыноў Фёдара і Сямёна.
Уладзімір | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Алелька ?—1454 | Іван | Андрэй | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Сямён | Міхаіл | Еўдакія | Феадосія | БЕЛЬСКІЯ | Глеб | Еўдакія | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Васіль | Соф’я | Аляксандра | Сямён | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Юрый I | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Юрый II | Сямён | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Юрый III 1559—1586 | Сямён-Ян ?—1592 | Аляксандр ?—1591 | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Соф’я 1585—1617 | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Зноскі
Літаратура правіць
- Tęgowski, J. Pierwsze pokolenia Giedyminowiczów / Jan Tęgowski. — Poznań—Wrocław: Wydaw. Historyczne, 1999. — 319, [1] s.: il. — S. 92—93. — (Biblioteka Genealogiczna; T. 2). — ISBN 8391356310.
- Войтович Л. Князівські династії Східної Європи (кінець IX — початок XVI ст.): склад, суспільна і політична роль. Історико-генеалогічне дослідження. — Львів, 2000.
- Казлоў, Л. Р., Нарбут, А. М. Бельскія / Л. Р. Казлоў, А. М. Нарбут // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 2: Беліцк — Гімн / Рэдкал.: Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн. : БелЭн, 1994. — 20 000 экз. — ISBN 5-85700-142-0. — С. 10.