Ігар Адамавіч Ціткоўскі

беларускі краязнаўца, гісторык
(Пасля перасылкі з І. Ціткоўскі)

Ігар Адамавіч Ціткоўскі (нар. 20 лютага 1956, Асіповічы) — беларускі краязнаўца, архівіст, гісторык архітэктуры Беларусі, мастак-графік, аўтар артыкулаў і кніг пра Случчыну.

Ігар Адамавіч Ціткоўскі
Дата нараджэння 20 лютага 1956(1956-02-20) (68 гадоў)
Месца нараджэння
Род дзейнасці краязнавец, архівіст, гісторык архітэктуры, графік
Альма-матар

Біяграфія правіць

Нарадзіўся 20 лютага 1956 года ў Асіповічах у сям’і чыгуначніка. У 1967 годзе сям’я пераехала ў Слуцк. Вучыўся ў слуцкай сярэдняй школе № 10, займаўся ў студыі выяўленчага мастацтва пры Слуцкім Доме піянераў і школьнікаў, якой кіраваў Уладзімір Сцяпанавіч Садзін. Вучыўся на мастацка-графічным факультэце Віцебскага дзяржаўнага педагагічнага інстытута (1973—1978). Дыпломная работа — серыя афортаў на тэму «Гісторыя горада». Падчас вучобы прымаў удзел у гарадской і двух інстытуцкіх мастацкіх выстаўках. З 1978 па 1980 год служыў у арміі. З 1985 года — дырэктар мастацкай школы, з 1995 года зноў выкладчык ДМШ[1].

Творачасць і краязнаўчая праца правіць

Прымаў удзел у гарадскіх і рэспубліканскіх мастацкіх выстаўках. Работы знаходзяцца ў прыватных зборах і ў Слуцкім краязнаўчым музеі[2].

З 1980-х гадоў заняўся вывучэннем гісторыі мастацтва і культуры Случчыны. Шмат краязнаўчых матэрыялаў друкавалася на старонках гарадскіх і рэспубліканскіх газет, у часопісах «Мастацтва» і «Полымя».

Беларускім інстытутам праблем культуры ў 1995 годзе выдадена метадычная распрацоўка І. Ціткоўскага «Мастакі і ўмельцы». Аўтар артыкулаў у гісторыка-дакументальнай хроніцы «Памяць. Слуцкі раён, Слуцк» (тт. 1-2, Мн. 2001)

Кнігі:

  • Помнікі архітэктуры Слуцка (1997)
  • Храмы города Слуцка. Мінуўчына і сучаснасць (2003)
  • Случчына. Уладары краю. X−XIX стагоддзі (2006)
  • Мастакі Случчыны (2006)
  • Слуцк. Гісторыя горада ў помніках архітэктуры (2015)
  • Мастацтва Случчыны : гісторыя, імёны, творы (2019)[3][4][5].

Асабліва характэрная кніга «Слуцк. Гісторыя горада ў помніках архітэктуры», дзе змешчаны звесткі пра 54 гістарычных аб’екта, 254 ілюстрацыі: фатаграфіі, планы, малюнкі; 56 артыкулаў пра архітэктуру і гісторыю Слуцка. І. Ціткоўскі рэканструяваў планы Слуцка XII і XVII стагоддзяў па выніках археалагічных раскопак, якія правадзіліся на тэрыторыі горада ў XX стагоддзі, і гістарычных дакументаў, якія адлюстроўваюць асаблівасці планіроўкі Слуцка. Пры гэтым Ціткоўскі выкарыстаў як архіўныя дакументы, так і ўспаміны мясцовых жыхароў, якія яшчэ памяталі Слуцак 1920−1930-х гадоў[6].

Зноскі

  1. Ціткоўскі Ігар Адамавіч. Наследие Слуцкого края.
  2. Зінаіда Цімошык. Краязнаўца Ігар Ціткоўскі прадставіў у ТБМ свае малюнкі і афорты па гісторыі архітэктуры Слуцка // Новы час. — Мн.: 2019. — № 19.04..
  3. Выставка «Память о православном Слуцке»(недаступная спасылка). Слуцко-Солигорская епархия Минской митрополии (9 снежня 2019). Архівавана з першакрыніцы 12 жніўня 2020.
  4. Вышла новая книга!. Слуцкая районная центральная библиотека (9 снежня 2019).
  5. Мастацтва Случчыны. Нацыянальная кніжная палата Беларусі.
  6. Зинаида Тимошик.. История — часть души города. Свободные новости (7 лістапада 2016).

Спасылкі правіць