Іван Якаўлевіч Лепешаў
Іван Якаўлевіч Лепешаў (23 кастрычніка 1924, в. Іскозы, Дубровенскі раён — 12 кастрычніка 2014) — беларускі мовазнавец. Доктар філалагічных навук, прафесар. Ветэран Вялікай Айчыннай вайны, меў раненні, быў узнагароджаны ордэнам Вялікай Айчыннай вайны II ступені, медалямі «За адвагу», «За баявыя заслугі», «За ўзяцце Кёнігсберга» і інш.
Іван Лепешаў | |
---|---|
Дата нараджэння | 23 кастрычніка 1924 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 12 кастрычніка 2014 (89 гадоў) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | літаратуразнавец, філолаг |
Навуковая сфера | мовазнаўства |
Месца працы | |
Навуковая ступень | доктар філалагічных навук |
Навуковае званне | прафесар |
Альма-матар | |
Вядомы як | Аўтар 2-томнага «Фразеалагічнага слоўніка беларускай мовы» (1993, 2008) |
Узнагароды |
БіяграфіяПравіць
Нарадзіўся І. Я. Лепешаў у вёсцы Іскозы Дубровенскага раёна Віцебскай вобласці 23 кастрычніка 1924 года. У 1940 годзе скончыў 8 класаў, здаў экстэрнам экзамены за 9 класаў і паступіў у Аршанскі настаўніцкі інстытут, вучоба ў якім была перапынена Вялікай Айчыннай вайной. З 1944 года ваяваў на фронце, быў паранены пры вызваленні Кёнігсберга. Пасля сканчэння Аршанскага настаўніцкага інстытута (1948) працаваў выкладчыкам беларускай мовы ў Свіслацкай сярэдняй школе Гродзенскай вобласці.
Беспадстаўна рэпрасаваны, а пасля рэабілітаваны (1963) за адсутнасцю віны, працаваў рознарабочым у лагерах Прыморскага края (1949—1955)[1].
З 1956 года працаваў настаўнікам беларускай і рускай моў і літаратур у школах Шчучынскага раёна. Працуючы ў школе, апублікаваў у выдавецтве «Народная асвета» дзве свае кнігі «Изготовление и использование таблиц по русскому языку» (1966), «Литературно-краеведческий кружок» (1969), якія былі высока ацэнены тагачаснай метадычнай навукай. Завочна скончыў (на выдатна) філфак Гродзенскага педагагічнага інстытута (1959) і аспірантуру ў Мінскім педінстытуце (1971). У 1973 годзе абараніў кандыдацкую дысертацыю па тэме «Проблемы фразеологической стилистики и фразеологической нормы в современном белорусском литературном языке» [2]. Узнагароджаны знакам «Выдатнік народнай асветы».
З 1971 года працаваў у Гродзенскім педінстытуце (пасля ўніверсітэце) спачатку выкладчыкам, затым дацэнтам (1973), прафесарам (1986).
Памёр 12 кастрычніка 2014 года[3]. Пахаваны на гродзенскіх могілках «Аульс» у сектары 1Б[4]
Навуковая дзейнасцьПравіць
Кола навуковых інтарэсаў вучонага была шырокае. Найперш — даследаванні ў сферы фразеалогіі, якой аўтар прысвяціў больш як 10 кніг. Сярод іх самай значнай можна лічыць манаграфію-дапаможнік «Фразеалогія сучаснай беларускай мовы» (1998), якая з'яўляецца вынікам шматгадовых тэарэтычных напрацовак даследчыка. Па глыбіні вырашэння шматлікіх, часта спрэчных пытанняў у сферы фразеалогіі яна самая грунтоўная ў славянскай фразеалагічнай навуцы[2]. Шмат увагі Іван Лепешаў надаваў даследаванню іншых моўных з'яў, займаўся праблемамі парэміялогіі, лексікалогіі, граматыкі, культуры мовы, стылістыкі, мовы мастацкай літаратуры і інш.
Аўтар 520 навуковых, навукова-метадычных публікацый, працы «Литературно-краеведческий кружок», больш як 40 кніг («Этымалагічны слоўнік фразеалагізмаў», «Лінгвістычны аналіз тэксту», «У пошуках ісціны», «Надзённае», суаўтар «Практыкума па беларускай мове» ды інш.).
БібліяграфіяПравіць
- Фразеалогія ў творах К.Крапівы : cтыліст. выкарыстанне фразеалагізмаў / рэд. Ф. М. Янкоўскі. — Мінск: Навука і тэхніка, 1976. — 152 с.
- Лінгвістычны аналіз літаратурнага твора: для выкладчыкаў беларус. мовы і літ.. — Мінск: Нар. асвета, 1981. — 157 с.
- Этымалагічны слоўнік фразеалагізмаў. — Мінск: Народная асвета, 1981. — Т. 1. — 160 с.
- Проблемы фразеологической стилистики и фразеологической нормы в современном белорусском литературном языке: автореф. дис.... д-ра филол. наук. — Минск: Ин-т языкознания им. Я. Коласа АН БССР, 1984. — 37 с.
- Праблемы фразеалагічнай стылістыкі і фразеалагічнай нормы. — Мінск: Навука і тэхніка, 1984. — 262 с.
- Фразеалагічны слоўнік беларускай мовы / рэд. Іван Саламевіч. — Мінск: Беларуская энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 1993. — Т. 1. — 590 с. — ISBN 5-85700-125-0.
- Фразеалагічны слоўнік беларускай мовы / рэд. Іван Саламевіч. — Менск: Беларуская энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 1993. — Т. 2. — 607 с. — ISBN 5-85700-132-3.
- Іван Лепешаў, Марыя Якалцэвіч. Слоўнік беларускіх прыказак / рэд. Іван Сіпакоў. — Мінск: БелЭн імя П.Броўкі, 1996. — 352 с. — ISBN 985-11-0046-3.
- Фразеалогія сучаснай беларускай мовы: вучэб. дапам. для студэнтаў філал. фак. ВНУ. — Мінск: Выш. шк., 1998. — 270 с.
- Іван Лепешаў, Марыя Якалцэвіч. Практыкум па лексікалогіі і фразеалогіі: дапам. для студэнтаў філал. спецыяльнасцей ВНУ. — Гродна: ГрДУ, 2001. — 191 с.
- І.Я. Лепешаў, М.А. Якалцэвіч. Слоўнік беларускіх прыказак. — Мінск: Беларус. навука, 2002. — 509 с.
- Этымалагічны слоўнік фразеалагізмаў. — Мінск: БелЭн, 2004. — 443 с.
- Парэміялогія як асобны раздзел мовазнаўства / рэд. Наталля Дудко. — Гродна: ГрДУ, 2006. — 279 с. — ISBN 985-417-808-0.
- Фразеалагічны слоўнік беларускай мовы. — Мінск: Беларуская энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 2008. — Т. 1. — 669 с. — ISBN 978-985-11-0403-7.
- Фразеалагічны слоўнік беларускай мовы. — Мінск: Беларуская энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 2008. — Т. 2. — 702 с. — ISBN 978-985-11-0405-1.
- Лінгвістычны аналіз тэксту. — Мінск: Вышэйшая школа, 2009. — 287 с. — ISBN 978-985-06-1534-3.
- Іван Лепешаў, Марыя Якалцэвіч. Тлумачальны слоўнік прыказак / Марына Вахмяніна. — 2-ое выд.. — Гродна: ГрДУ, 2011. — 695 с. — ISBN 978-985-515-446-5.
Зноскі
Літаратура пра Івана ЛепешаваПравіць
- Шэўчык Н. Нагляднасць і развіццё мовы вучняў пры вывучэнні сінтаксісу // Народная асвета. — 1965. — № 3. — С. 36.
- [Рэдакцыйны артыкул:] Навучаючы, вучыцца // Народная асвета. -1965. — № 10. — С. 4.
- Лепешаў Іван Якаўлевіч // Энцыклапедыя літаратуры і мастацтва Беларусі. — Т. 3. — Мінск, 1986. — С. 236.
- Янкоўскі Ф. Пра запаветнае // Полымя. — 1992. — № 9. — С. 204—205.
- Сачанка Б. Адраджэнне праз духоўнасць // Літаратура і мастацтва. -1993. — 29 мая.
- Карачун Р., Тамашэвіч Т. І адзін у полі воін // Гродзенская праўда. -1994. — 1 сакавіка.
- Лепешаў Іван Якаўлевіч // Беларуская мова: Энцыклапедыя. — Мінск, 1994. — С. 304—305.
- Даследчык фразеалагізмаў // Літаратура і мастацтва. — 1994. — 21 кастрычніка.
- Віншуем юбіляра // Роднае слова. — 1994. — № 10. — С. 30.
- Тамашэвіч Т. Даследчык роднага слова // Свіцязь. — 1994. — № 3. — С. 129.
- Крыўко М. Зайздросны лёс вялікага працаўніка // Наша слова. — 1994. — № 45. — С. 6.
- Сабасцян Б. Шлях у навуку пачынаўся ў Берштах // Дзянніца. — 1994. — 10 снежня.
- Лепешаў Іван Якаўлевіч // Беларусь: Энцыклапедычны даведнік. -Мінск, 1995. — С. 422.
- Лепешаў Іван Якаўлевіч // Беларуская Энцыклапедыя ў 18 тамах. Мінск, 1999. — Т.9. — С.206.
- Даніловіч М. Навука-98 на філалагічным // Гродзенскі універсітэт. — 1999. — 5 мая.
- Коўзкі М. Доля праўды // Літаратура і мастацтва. — 1997. — 10 кастрычніка.
- Даніловіч М. А. Слова пра Настаўніка // Прафесар Іван Якаўлевіч Лепешаў: Бібліяграфічны агляд навукова-педагагічнай дзейнасці па беларускім мовазнаўстве. — Гродна, 1999. — С. 7-10.
- Тамашэвіч Т. І. На ніве роднага слова // Прафесар Іван Якаўлевіч Лепешаў: Бібліяграфічны агляд навукова-педагагічнай дзейнасці па беларускім мовазнаўстве. — Гродна, 1999. — С. 10—13.
- Лепешаў Іван Якаўлевіч // Выкладчыкі Гродзенскага дзяржаўнага універсітэта імя Янкі Купалы: Бібліяграфічны даведнік. Гродна, 1999. — С. 285—287.
- Даніловіч М. Віншуем юбіляра // Роднае слова. — 1999. — № 10. — С. 68.
- Буевіч В., Сідар А. Іван Якаўлевіч Лепешаў: Чалавек і Настаўнік з вялікай літары // Пагоня. — 1999. — 21 кастрычніка.
- Крыўко М. Руплівец мовазнаўства // Настаўніцкая газета. — 1999. — 23 кастрычніка.
- Крыўко М. Вялікі працаўнік на ніве роднай мовы // Наша слова. — 1999. — 27 кастрычніка.
- Паланёны родным словам // Літаратура і мастацтва. — 1999. — 29 кастрычніка.
- Якалцэвіч М. Шчодрасць таленту // Гродзенскі універсітэт. — 1999. — 3 лістапада.
- Лепешев Иван Яковлевич // Кто есть кто в Республике Беларусь: Люди Дела. Минск, 1999. — С. 293.
- Жук І. Дазнанні на гарачай далоні // І. Я. Лепешаў. Дазнанні. — Гродна, 2000. — С. 3-4.
- Дудараў Л. Ад вясковага хлопчыка да прафесара // Дняпроўская праўда. — 2000. — 26 ліпеня.
- Лепешаў Іван Якаўлевіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. — Т. 9. Мінск, 2000. С.
- Лепешев Иван Яковлевич // Кто есть кто в Республике Беларусь. Минск, 2001. — Т. 1. — С. 93.
- Лепешаў Іван Якаўлевіч // Памяць: Шчучынскі раён. — Мінск, 2001. — С. 453—454.
- Лепешев Иван Яковлевич // Кто есть кто в Республике Беларусь. -Минск, 2004. С.
- Тамашэвіч Т. Паланёны родным словам // Роднае слова. — 2004. — № 9. — С.
СпасылкіПравіць
- Тамашэвіч, Т.; Якалцэвіч, М. (2009). Прафесар Іван Якаўлевіч Лепешаў. Бібліяграфічны агляд навукова-педагагічнай дзейнасці ў галіне беларускага мовазнаўства. ISBN 978-985-515-192-1. http://www.lib.grsu.by/library/data/resources/catalog/140165-268016.pdf. Retrieved on 2012-01-06.(недаступная спасылка)
- Кнігі Івана Лепешава на сайце kamunikat.org
- Слоўнік добры, але не надта…(недаступная спасылка)
- Лепешаў Іван Якаўлевіч(недаступная спасылка)
- Справочники писателя, историка, энциклопедиста Леонида Морякова «Репрессированные общественные и культурные деятели Беларуси»
- Лепешаў Іван Якаўлевіч. Лінгвістычнае краязнаўства Гродзеншчыны