І ўзыходзіць сонца
Раман Эрнэста Хемінгуэя
«І ўзыходзіць сонца» (англ.: The Sun Also Rises) — раман Эрнэста Хемінгуэя, апублікаваны ў 1926 годзе. Раман апавядае пра групу амерыканскіх і брытанскіх экспатрыянтаў, якія едуць з Парыжа на фестываль Сан-Фермін у Памплону з мэтай паглядзець на энсьеру і карыду.
І ўзыходзіць сонца | |
---|---|
The Sun Also Rises | |
Жанр | раман |
Аўтар | Эрнэст Хемінгуэй |
Мова арыгінала | англійская |
Дата напісання | 1925–1926 |
Дата першай публікацыі | 1926 |
Выдавецтва | Charles Scribner's Sons[d] |
Месца публікацыі | ЗША |
Пераклад на беларускую | 1976 |
Перакладчык | Юрка Гаўрук |
Персанажы | Jake Barnes[d] і Robert Cohn[d] |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Беларускія пераклады
правіць- І ўзыходзіць сонца (Фэст): Раман / Пер. з англ. Ю. Гаўрука. — Мн.: Маст. літ., 1976.