Ааран Рэмзі

валійскі футбаліст

А́аран Джэ́ймс Пі́тэр Рэ́мзі (англ.: Aaron James Peter Ramsey, англійскае вымаўленне [ˈɛərən ˈræmzɪ]; нар. 26 снежня 1990, Кайрфілі, Уэльс) — валійскі футбаліст, паўабаронца клуба «Кардыф Сіці» і нацыянальнай зборнай Уэльса.

Футбол
Аарон Рэмзі
Агульная інфармацыя
Поўнае імя Аарон Джэймс Рэмзі
Мянушка Рэмба
Нарадзіўся 26 снежня 1990(1990-12-26)[1][2] (33 гады)
Грамадзянства  Уэльс
Рост 182 см
Вага 72 кг
Пазіцыя цэнтральны паўабаронца
Інфармацыя пра клуб
Клуб Уэльс Кардыф Сіці
Нумар 10
Маладзёжныя клубы
1999—2006 Уэльс Кардыф Сіці
Клубная кар’ера[* 1]
2006—2008 Уэльс Кардыф Сіці 16 (1)
2008—2019 Англія Арсенал 262 (40)
2010—2011   Англія Нотынгем Форэст 5 (0)
2011   Уэльс Кардыф Сіці 6 (1)
2019—2022 Італія Ювентус 49 (5)
2022   Шатландыя Рэйнджэрс 7 (2)
2022—2023 Францыя Ніца 27 (1)
2023— Уэльс Кардыф Сіці
Нацыянальная зборная[* 2]
2005—2008 Уэльс Уэльс (да 17) 15 (2)
2007—2009 Уэльс Уэльс (да 21) 12 (2)
2008— Уэльс Уэльс 82 (20)
2012 Вялікабрытанія Вялікабрытанія (алімп.) 5 (1)
Узнагароды і медалі
Чэмпіянаты Еўропы
Бронза Францыя 2016
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 16 ліпеня 2023.
  2. Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў афіцыйных матчах, адкарэктавана станам на 16 ліпеня 2023
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Клубная кар’ера правіць

«Кардыф Сіці» правіць

Ааран трапіў у футбольную сістэму «Кардыф Сіці» ў васьмігадовым узросце. Праз некалькі гадоў Рэмзі атрымаў магчымасць дэбютаваць у асноўным складзе свайго клуба ў апошнім для «Кардыфа» хатнім матчы чэмпіянату Футбольнай лігі ў сезоне 2006/07 супраць «Хал Сіці». Замяніўшы на апошняй хвіліне Пола Перы, Ааран, чый узрост на той момант складаў 16 гадоў і 124 дні, стаў самым юным футбалістам, які гуляў калі-небудзь за «Кардыф», адабраўшы гэта дасягненне ў Джона Тошака[3].

«Арсенал» правіць

10 чэрвеня 2008 года па выніках перамоў прадстаўнікоў «Кардыф Сіці», «Манчэстэр Юнайтэд», «Арсенала» і «Эвертана» было абвешчана, што Рэмзі аддаў перавагу працягнуць сваю кар’еру ў «Арсенале», які выплаціў «Кардыфу» суму ў памеры 4,8 мільёнаў фунтаў стэрлінгаў[4]. Выкарыстоўваўся як паўабаронца шырокага дыяпазону, паміж іншым, ён зарэкамендаваў сябе як добры нападнік пасля сыходу Сеска Фабрэгаса.

«Ювентус» правіць

У лютым 2019 года падпісаў чатырохгадовы кантракт з «Ювентусам», які пачаў дзейнічаць у ліпені таго ж года, па заканчэнні кантракта з «Арсеналам»[5]. У студзені 2022 года, страціўшы месца ў складзе турынскага клуба, на правах арэнды далучыўся да «Рэйнджэрс»[6][7].

У ліпені 2022 года кантракт паўабаронцы з «Ювентусам» быў разарваны.

«Ніца» правіць

У жніўні 2022 года ў якасці свабоднага агента падпісаў пагадненне з французскай «Ніцай». У ліпені 2023 года па пагадненні бакоў пакінуў клуб і далучыўся да «Кардыф Сіці»[8].

Міжнародная кар’ера правіць

19 лістапада 2008 года Ааран выйшаў у складзе нацыянальнай зборнай Уэльса ў таварыскім матчы супраць зборнай Даніі[9].

Дасягненні правіць

«Арсенал»:

«Ювентус»

«Рэйнджэрс»:

Заўвагі правіць

Спасылкі правіць