Аб’ект мастацтва

(Пасля перасылкі з Аб'ект мастацтва)

Аб’ект, або мастацтва аб’екта — асобны від мастацтва новай пластыкі, якая не з’яўляецца скульптурай у класічным сэнсе. Мастацтва аб’екта набыло папулярнасць у XX ст. і звязана з наданнем рэчы ролі самастойнага эстэтычнага і экспазіцыйнага фетыша, пазбаўленага ўтылітарнасці. У якасці аб’екта могуць выступаць спецыяльна створаныя аб’ёмныя кампазіцыі, нетрадыцыйныя паводле формы, матэрыялаў і задумы, а таксама банальныя прадметы, серыйныя рэчы, рэдзі-мэйд (у аснове — стварэнне копіі прадмета ў выглядзе павялічанага муляжа з мэтай дасягнення гратэскавага эфекту) і інш.

Давід Чэрны  (англ.). «Ружовы танк», перароблены з Помніка савецкім танкістам у Празе  (руск.)
Марсель Дзюшан. Фантан — пісуар з аўтографам і датай. 1917

Адзін з родапачынальнікаў мастацтва аб’екта — французскі і амерыканскі мастак Марсель Дзюшан. Як від творчасці аб’ект прыцягваў увагу прадстаўнікоў рызных мастацкіх плыней — футурызму, дадаізму, поп-арту, канцэптуалізму, кінетычнага мастацтва. У мастацтве пост-мадэрнізму аб’ект, у адрозненне ад канцэптуальнага аб’екта перастае быць апавядальным (візуальным) і паўстае як знак. Важную ролю адыгрывае незвычайны кантэкст, які правакуе пэўны кірунак успрымання і інтэрпрэтацыі і становіцца найважнейшым фактарам мастацтва аб’екта.

Бываюць аб’екты статычныя і дынамічныя, гэта значыць здольныя рухацца або ўздейнічаць на іншыя прадметы.

Значную ролю ў стварэнні сучасных арт-аб’ектаў адыгрываюць высокія тэхналогіі, відэа, фота і інш. Мастацтва аб’екта звязана з развіццём дызайну. Павелічэнне колькасці элементаў у аб’екце з ускладненнем вобразнага сэнсу вядзе да ператварэння аб’екта ў інсталяцыю.

Беларусь правіць

У экспазіцыях беларускіх выставак аб’екты сталі з’яўляцца ў апошняй чвэрці XX ст. Да гэтай разнавіднасці мастацтва асабліва часта звярталіся В. Васільеў, А. Ганчарова, А. Дасужаў, А. Клінаў, У. Макаркоў, А. Малей, М. Осіпаў, А. Пракорына, А. Слепаў, Л. Тарабука, А. Фалей, Г. Фалей, Т. Якаўлева і інш.

Літаратура правіць

Спасылкі правіць