Аб’яднаная каманда — афіцыйная назва каманды, у якую ўваходзілі спартсмены дзяржаў — былых рэспублік СССР на зімовых і летніх Алімпійскіх і паралімпійскіх гульнях 1992 года, а таксама на афіцыйных міжнародных спаборніцтвах.
Аб’яднаная каманда выступала на гульнях пад Алімпійскіх сцягам, афіцыйнай абрэвіятурай каманды ў пратаколах спаборніцтваў былі літары EUN (ад фр. Équipe Unifiée — Аб’яднаная каманда). На зімовых гульнях на цырымоніях узнагароджання прадстаўнікоў Аб’яднанай каманды ўздымаўся Алімпійскі сцяг, у гонар перамог гучаў Алімпійскі гімн; на летніх гульнях цырымонія праводзілася аналагічна ў камандных спаборніцтвах, аднак на цырымоніях узнагароджання ў асабістых спаборніцтвах уздымаўся дзяржаўны сцяг краіны спартсмена, у гонар перамог гучаў гімн яго дзяржавы. У склад Аб’яднанай каманды на зімовых гульнях уваходзілі прадстаўнікі Арменіі, Беларусі, Казахстана, Расіі, Украіны і Узбекістана. Яны заваявалі 9 залатых, 6 сярэбраных і 8 бронзавых медалёў. Удзельнікамі Аб’яднанай каманды на летніх гульнях былі 12 дзяржаў былога СССР. Спартсмены Літвы, Латвіі і Эстоніі, што сфармавалі свае нацыянальныя зборныя, таксама маглі выступаць у складзе Аб’яднанай каманды — так, у складзе мужчынскай зборнай па баскетболе выступалі прадстаўнікі Латвіі. Спартсмены АК заваявалі 45 залатых, 38 сярэбраных і 29 бронзавых медалёў, заняўшы ў агульнакамандным заліку 1-е месца. У агульнакамандным заліку зімовых Гульняў 1992 спартсмены АК занялі 2-е месца. Неафіцыйна Аб’яднаная каманда часта называлася «зборнай СНД», што недакладна — Грузія ўвайшла ў склад СНД толькі ў 1993 годзе. Пасля заканчэння Гульняў у Барселоне каманда спыніла сваё існаванне; ўжо ў канцы 1992 года прадстаўнікі дзяржаў былога СССР выступалі самастойнымі камандамі.
Медалі на Летніх гульнях 1992 года
правіць
Гульні
|
Золата
|
Срэбра
|
Бронза
|
Усяго
|
1992 Барселона |
45 |
38 |
29 |
112
|
Усяго |
45 |
38 |
29 |
112
|
Медалі на Зімовых гульнях 1992 года
правіць
Медалі па летніх відах спорту
правіць
Медалі па зімовых відах спорту
правіць