Архітэктурны аб’ём

(Пасля перасылкі з Аб'ём (архітэктура))

Архітэктурны аб’ём — кампазіцыйны сродак арганізацыі прасторы, якая мае канкрэтнае функцыянальнае прызначэнне. Характарызуецца развіццём формы па каардынатных напрамках, а знешняя прастора кампазіцыйна яму падпарадкоўваецца. Вызначэнне суадносін аб’ёму і прасторы заснаваны на візуальным іх параўнанні.

У архітэктуры вылучаюцца 3 асноўныя кампазіцыйныя варыянты архітэктурнага аб’ёму, якія адрозніваюцца характарам узаемадзеяння аб’ёму і міжаб’ёмный прасторы:

  • адносна замкнёныя, якія падапарадкаваны форме аднаго простага ці складанага геаметрычнага цела;
  • архітэктурны аб’ём, які з’яўляецца спалучэннем некалькіх геаметрычных цел, падпарадкаваных адной форме;
  • некалькі асобных аб’ёмаў пры ясна выяўленай падпарадкаванасці міжаб’ёмнай прасторы.

Унутрная прастора аб’ёму звычайна ўплывае на яго форму, але не абавязкова адпавядае яму. Знешні аб’ём разам з унутранай прасторай ўтвараюць аб’ёмна-прасторавую структуру будынка. Архітэктурны аб’ём выконвае не толькі ролю своеасаблівай агароджы ўнутранай прасторы, але і з’яўляецца носьбітам пэўнай мастацкай канцэпцыі.

Будаўнычым аб’ёмам будынка (кубатура) (англ.: architectural volume (of a building)) лычыцца вынік будаўнічай плошчы (для шматпавярховых будынкаў гэта плошча тыпавога паверха) на вышыню ніжняга паверха (склепа) і сярэднюю вышыню даху з улікам рознай паверхавасці.

Літаратура правіць