Абай (станцыя метро)

У гэтай старонкі няма правераных версій, хутчэй за ўсё, яе якасць не ацэньвалася на адпаведнасць стандартам.
Першая лінія
ТЧ-1 «Райымбек батыр»
Райымбек батыр
Жыбек Жолы  -  Достык
Алмалы
Абай
Байканур
Тэатр імя М. Аўэзава
Алатау  -  Алатау 2
Сайран
Масква
Сарыарка
Бауыржан Момышулы
Калкаман
Заходні аўтавакзал (праект)

«Абай» (каз.: Абай) — станцыя Алма-ацінскага метрапалітэна, размешчаная на першай лініі паміж станцыямі «Алмалы» і «Байканур».

Станцыя Абай

Адкрыццё станцыі адбылося 1 снежня 2011 года ў складзе першага пускавога ўчастка Алма-ацінскага метрапалітэна «Райымбек батыр»«Алатау».

Названая ў гонар Абая Кунанбаева, які быў вялікім паэтам, родапачынальнікам новай пісьменнасці казахскай літаратуры, кампазітарам і асветнікам (у праекце мела назву «Жэтысу»).

З'яўляецца самай глыбокай станцыяй у Алмацінскім метрапалітэне (78 м).

Сцены станцыі аздоблены мармурам бэжавага і карычневага колераў. Падлогі выкладзены гранітам шэра-бэжавага і карычневага колераў. Карніз выкананы з нержавеючай сталі. У тарцы платформы размешчана мастацкае пано, выкананае ў тэхніцы рэльеф у бронзе і «фларэнційская мазаіка».