Абара́нкі — хлебабулачныя вырабы з абварнога цеста ў выглядзе кольцаў рознай велічыні. Называлі і абваранкамі (ад «абварыць»).

Аўтарства
Краіна паходжання
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Варыяцыі правіць

Абаранак правіць

Упершыню пачалі рабіць абаранкі ў Смаргоні (цяпер Беларусь)[1][2], потым яны сталі вядомыя ў многіх (пераважна славянскіх) народаў. Напрыклад, вядомы кракаўскія абаранкі, якія былі мяккімі ўнутры, што адрознівала іх ад звычайных абаранкаў Славіліся янаўскія, бешанковіцкія, полацкія, мірскія і іншыя абаранкі. Аб смаргонскіх абаранках пісаў у другой палове XIX ст. Адам Кіркор.[3] У 1930-х гг. у Смаргоні налічалася 60 пекараў. Вытворчасць апошніх былі традыцыйным пачастункам на фэсце Святога Казіміра ў Вільні.[4]

Абаранкі ўжываліся і для гатавання кануна.

Бэйгл правіць

Разам з тым, існуе і габрэйскі варыянт — бейгл (ідыш ‏בייגל‏‎)[5] На сённяшні дзень, сусветна вядомымі з'яўляюцца варыянты з Нью-Ёрка і Манрэаля.

 
Бэйгл камерцыйнай вытворчасці

Манрэальскі варыянт утрымлівае солад і цукар без солі. Варыцца ён у падсалоджанай мёдам вадзе, а выпякаецца ў печы на дровах. Таксама выкарыстоўваюцца зерне мака або кунжута для «чорнага» і «белага» варыянтаў. Нью-ёркскі варыянт утрымлівае соль і солад. Варыцца ў звычайнай вадзе перад выпяканнем у звычайнай печы. У выніку, гэты варыянт робіцца мяккім з вільготнай коркай, а манрэальскі — меншы па памеру, з вялікай дзіркай, але хрумсткі і салодкі.[6]

Існуюць варыянты:

  • чыкагскі: варыцца на пару перад выпяканнем;
  • лонданскі: больш грубы і з пузыркамі ад воздуху.

Сушкі правіць

 
Сушкі

У якасці інгрэдыентаў для сухіх мальенькіх сушак выкарыстоўваецца мука (звычайна, пшанічная), яйка, соль ,вада, а таксама дабаўкі ў залежнасці ад рэцэпту. Пасля, цеста наразаюць на тонкія (не болей 1 см.) палоскі, скручваюць у кола і кідаюць у кіпяток. Праз 5 хвілін выраб дастаюць і пакідаюць у духоўку запякацца, пры гэтым, сушкі высушваюцца больш чым абаранкі.[7][8] Пры прыгатаванні сушкі можна дадаць мак, кунжут, ванілін ці арэхавую муку.

Кракаўскія абаранкі правіць

Вядомы з часоў кіравання Ягайлы. У запісах прыдворных за 2 сакавіка 1394 г. напісана:

 
Гандляр кракаўскімі абаранкамі. 2014 г.

«Dla królowej pani pro circulis obrzanky 1 grosz» (з польск. — «Для каралевы на абаранкі 1 грош»).[9]

Кракаўскі абаранак мае форму авала ці кола і складаецца з двух ці трох палосак дражджавога цеста, скручаных у спіраль. Традыцыйна, мае дыяметр 12-17 см. і таўшчыню 2-4 см. Мае вагу 80-120 грам. Паверхня абаранка можа быць як гладкай, так і шарахаватай.

Абаранак пасыпаецца рознымі дабаўкамі — зеляніна, папрыка, сыр, цыбуля, мак, кунжут, кмен, лён.[10]

Ужыванне правіць

Абаранак, праз цвёрдасць, звычайна ўжываецца з напоем. У Расіі абаранкі прынята есці з гарбатай. Існуе варыянт ужывання з малаком. Напрыклад у Літве і на тэрыторыі Беларусі абаранкі ламалі на кавалкі і кідалі ў малако. Змочаныя кавалкі абаранка змякчаліся, што спрашчала ўжыванне цвёрдых абаранкаў.

Літаратура правіць

Спасылкі правіць


  1. Похлебкин В. В. О кулинарии от А до Я. — Мінск: Полымя, 1988. — 224 c. — ISBN 5-345-00218-5. — C. 36.
  2. Да смаргонцаў на абаранкі. - СБ Беларусь Сёння (14 лютага 2012 г.)
  3. А. Киркор. Белорусское Полесье // Живописная Россия. — СПб., 1882. — Т. 3.
  4. Слава абаранкаў са Смургоняў
  5. Михаэль Дорфман. Бублики с мороженым. Независимый Бостонский Альманах «Лебедь», № 372 (25 апреля 2004)
  6. The Hole Truth | Seven Days.
  7. Смирнов В. Товароведение продовольственных товаров. — Гос. изд-во торговой лит-ры. — 1954. — С. 226. — 688 с.
  8. И. М. Скирухин, М. Н. Волгарев. Химический состав пищевых продуктов. — 2-е. — М.: Агропромиздат, 1987. — Т. 1. — С. 32—35. — 224 с. — ISBN 9785458391078. Архіўная копія ад 16 снежня 2018 на Wayback Machine
  9. Maria Dembińska. Food and Drink in Medieval Poland: Rediscovering a Cuisine of the Past (англ.) / William Woys Weaver. — Philadelphia: University of Pennsylvania Press, 1999. — P. 115. — ISBN 0-8122-3224-0.
  10. Obwarzanek krakowski (англ.). EUR-Lex