Адкрыць галоўнае меню

Абарона Баранавічаў (1941)

(Пасля перасылкі з Абарона Баранавічаў, 1941)

Абарона Баранавічаў — боесутыкненні пад Баранавічамі 26 чэрвеня 1941 года пад час Вялікай Айчыннай вайны паміж падраздзяленнямі вермахта і РСЧА.

Абарона Баранавічаў
Асноўны канфлікт: II сусветная вайна, Вялікая Айчынная вайна
Дата 2627 чэрвеня 1941
Месца ваколіцы Баранавічаў
Прычына уварванне нацысцкай Германіі
Вынік перамога немцаў
Праціўнікі
Flag of the Soviet Union.svg СССР Flag of Germany (1935–1945).svg Германія
Камандуючыя
Пётр Зыкаў
Іван Хабароў
Дзмітрый Сафонаў
Хайнц Гудэрыян
Сілы бакоў
121-я, 143-я і 155-я стралковыя дывізіі,
17-ы мехкорпус,
13-ы мехкорпус (рэшткі)
17-ая і 18-ая дывізіі 47-га мотакорпуса,
4-я танкавая дывізія 24-га мотакорпуса

ПерадумовыПравіць

Немцы двумя танкавымі дывізіямі 47-га мотакорпуса (17-ы і 18-ы) 26 чэрвеня працягвалі свой бліцкрыг углыб СССР. Штаб савецкай 4-й арміі ўжо не мог кіраваць сваімі часцямі ў раёне Баранавічаў. Аб'яднаць пад сваім камандаваннем 121-ю, 143-ю і 155-ю стралковыя дывізіі, а таксама 17-ы мехкорпус і некаторыя адыходзячыя на ўсход часці 13-га мехкорпуса павінен быць памочнік камандзіра фронту па ваенна-научальных установах генерал-маёр Іван Хабароў. Невядома, што ён здолеў зрабіць, бо камандзір 121-й стралковай дывізіі генерал-маёр Пётр Зыкаў загадаў:

«У сувязі з адсутнасцю цэнтралізаванага кіравання 155, 143 і 121 сд і гарнізон г. БАРАНАВІЧЫ для каардынацыі дзеянняў згаданых Стаўкаю, з сённяшняга чысла з 11:00 прыняў час<овае> камандванне на сябе з непрамядляльным данясеннем Ваеннаму Савету фронту…[1]»

Ход бітвыПравіць

Пра ўдзел 17-га мехкорпуса ў абароне Баранавічаў вядома няшмат. Мехкорпус знаходзіўся ў стане фарміравання, налічваў да 30 тысяч байцоў з 10 тысячамі вінтовак, меў гарматы без снарадаў. У аператыўнай зводцы штабу Заходняга фронту ад 27 чэрвеня згадваецца, што:

  17-ы механізаваны корпус, стварыўшы супрацьтанкавую абарону Баранавічаў, знішчыў да 40 нямецкіх танкаў[2]  

.

На лінію абароны ў 27-й танкавай дывізіі 17 мехкорпуса выйшла толькі 3000 чалавек, астатнія былі сканцэнтраваны ў лесе ў 18 км ад Баранавічаў, каля 6000 байцоў не мелі зброі. На Баранавічы наступаў нямецкі 47-ты мотакорпус, які не здолеў з ходу ўзяць горад, таму камандуючы 2-й танкавай групоўкай Гудэрыян прыцягнуў да наступу 4-ю танкавую дывізію 24-га мотакорпуса, якая звярнула на поўнач і на наступны дзень захапіла аэрадром. Савецкія войскі не вытрымалі нямецкага націску і пачалі адыход. У выніку большасць чырвонаармейцаў былі рассеяныя па лесе. Немцы ўвайшлі ў Баранавічы і працягнулі наступ на Слуцк[3].

Падчас абароны Баранавічаў загінуў камандзір 143-й стралковай дывізіі генерал-маёр Дзмітрый Сафонаў.

ВынікіПравіць

У Баранавічах немцы захапілі вялікія склады з паліва-змазачным матэрыялам. Па ўспамінам Леаніда Сандалава, на акружным палігоне на паўночным-захадзе Баранавічаў (раён Тартакоў) праціўнік захапіў большую частку з 480 гармат калібру 152-мм, якія знаходзіліся там[4].

Зноскі

  1. Леў Лапухоўскі, Барыс Кавалерчык "Июнь. 1941 Запрограммированное поражение"
  2. http://bdsa.ru/index.php?option=com_content&task=view&id=2520&Itemid=99999999 Оперативная сводка штаба Западного фронту № 8 к 20 часам 27 июня 1941 г. о боевых действиях войск фронту
  3. В. Карпов. Маршал Жуков. М., 1994, с. 75.
  4. Леанід Сандалаў «Боевые действия войск 4-й армии в начальный период Великой Отечественной войны», 1961